Конкурс можа праводзіцца па наступных намінацыях: “Лепшая песня года”; “Лепшы выканаўца”; “Лепшы калектыў выканаўцаў”; “Адкрыццё года”; “Лепшы кампазітар”; “Лепшы паэт-песеннік”; “Лепшая беларускамоўная песня года”; “Лепшы музычны альбом”; “Лепшая аранжыроўка”; “Лепшая канцэртная праграма”; “Лепшы канцэрт за мяжой”; “Лепшы кліп года”; “Лепшы журналіст”; “Лепшы гукарэжысёр”; “Лепшы прадзюсар”; “За ўклад у развіццё беларускай эстрады”.
Конкурс праводзіцца штогод у перыяд са студзеня па снежань. Пераможцы конкурсу вызначаюцца па выніках іх дзейнасці за бягучы год. Вынікі конкурсу падводзяцца ў снежні.
Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры і закрытае акцыянернае таварыства “Сталічнае тэлебачанне”.
Удзел у конкурсе могуць прымаць выканаўцы і калектывы мастацкай творчасці, аўтары, прадстаўнікі эстраднага музычнага мастацтва. На конкурс прадстаўляюцца творчыя праекты, рэалізаваныя ў галіне эстраднага музычнага мастацтва ў годзе, у якім праводзіцца конкурс.
Для ўдзелу ў конкурсе ў Міністэрства культуры накіроўваюцца: заяўка з указаннем прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку канкурсанта, яго года нараджэння, творчага псеўданіма, месца працы (вучобы), кантактнага тэлефона, адраса электроннай пошты, а таксама намінацыі, у якой мяркуецца ўдзел канкурсанта; творчая біяграфія канкурсанта; кароткая інфармацыя аб творчым праекце; аўдыя- і (ці) відэазапіс; публікацыі на рускай (беларускай) мове ў друкаваным выглядзе і іх электронная версія (для ўдзелу ў намінацыі ”Лепшы журналіст“).
Матэрыялы, якія прадстаўлены не ў поўным аб’ёме ці паступілі пасля ўстаноўленага для разгляду тэрміну, не прымаюцца.
Конкурс праводзіцца ў тры этапы.
Заключным этапам конкурсу з’яўляецца гала-канцэрт, у якім прымаюць удзел канкурсанты, што прайшлі на другі этап конкурсу.
Пераможца конкурсу атрымлівае прыз, які з’яўляецца сімвалам конкурсу, дыплом лаўрэата і грашовую прэмію. Калі ў намінацыі ўзнагароджваюцца сааўтары намініруемага творчага праекта, грашовая прэмія падзяляецца на роўныя часткі паміж імі. Дыплом лаўрэата і прыз уручаюцца кожнаму ўдзельніку намінацыі.
Пераможца ў намінацыі ”Лепшая песня года“ атрымлівае грашовую прэмію ў памеры 95 базавых велічынь і сертыфікат на стварэнне музычнага кліпа. У намінацыі ўзнагароджваюцца выканаўца і аўтары песні.
Пераможцы ў іншых намінацыях атрымліваюць грашовую прэмію ў памеры 77 базавых велічынь.
Пераможца ў намінацыі ”Лепшая беларускамоўная песня года“ атрымлівае грашовую прэмію ў памеры 73 базавых велічынь. У дадзенай намінацыі ўзнагароджваюцца выканаўца і аўтары песні.
Пераможца ў намінацыі ”За ўклад у развіццё беларускай эстрады“ атрымлівае грашовую прэмію ў памеры 70 базавых велічынь.
Поделиться в соцсетях: