Надзея Клімук – прыклад адданасці сваёй справе і роднай зямлі.
28 студзеня, "Кобрынскі веснік"/ Нарадзіўшыся ў вёсцы Альхоўка, яна атрымала адукацыю ў Верхалескай сярэдняй школе, а затым працягнула навучанне ў Брэсцкім педагагічным інстытуце, выбраўшы спецыяльнасць «пачатковая адукацыя». Пасля выпуску Надзея пачала прафесійны шлях ў Батчынскай сярэдняй школе, дзе прапрацавала тры гады.

Надзея Клімук у дорбых адносінах з калегамі
Жадаючы вярнуцца дадому, у 1990 годзе яна стала настаўнікам пачатковых класаў у Верхалессі, прысвяціўшы гэтаму месцу ўсё жыццё. З 2014 года Надзея Клімук займае пасаду намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, сумяшчаючы адміністрацыйныя абавязкі з педагагічнай дзейнасцю.
Лёс заўсёды быў цесна звязаны з родным краем, дзе яна не толькі будавала кар’еру, але і стварыла сям’ю – тут нарадзілася і вырасла дачка Вольга. На пытанне чаму выбар спыніўся на педагогіцы, Надзея Мікалаеўна адказала проста: любоў да дзяцей.
Зносіны з маленькімі вучнямі, іх развіццё і сталенне – вось што натхняе кожны дзень. У дзейнасці, дзе часта кажуць пра неабходнасць цярпення, яна ўпэўненая, што сапраўдная любоў да дзяцей робіць гэты дар прыродным і не патрабуе намаганняў.
Асаблівае значэнне мае атмасфера сельскай школы, якая стала другім домам. У гарадской ніколі не выкладала, пераезд яе не прыцягваў.

Надзея Клімук з любімай дачкой Вольгай
7 студзеня Надзея Мікалаеўна адсвяткавала 60-гадовы юбілей. У час Калядных свят імянінніца традыцыйна прымае ў сябе родных і блізкіх, якія нязменна памятаюць і цэняць, акружаючы ўвагай і цяплом. Гэтая сувязь з цудам з першага дня яе жыцця надавала ўсяму асаблівы сэнс.
Ірына АМЕЛЬЯНЧУК
Фота з архіва Надзеі КЛІМУК
Поделиться в соцсетях: