Прогноз погоды
Вс, 03 августа 2025

Дзе «Дубравіца», там і «Пралесачкі»

05/04/2010

Мабыць, цяжка знайсці фестываль ці конкурс з удзелам калектываў Віктара Селядцова, на якім нашы артысты не былі б на вышыні. Вось і нядаўна на V аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод калектываў упраўленняў магістральных газаправодаў, прысвечаным 50-годдзю стварэння «Белтрансгаза» кабрынчане занялі першае месца – і атрымалі заслужаны дыплом за лепшую канцэртную праграму.Прынамсі, разам з «Дубравіцай» гонар Кобрыншчыны абаранялі і нашы юныя «зорачкі» - ансамбль «Пралесачкі» пад кіраўніцтвам Святланы Чырун.Строгаму журы пад кіраўніцтвам прафесара Акадэміі культуры Васіля Глубачэнкі спадабалася яскравая праграма, якую падрыхтавалі кабрынчане. Дарэчы, у яе складзе былі аўтарскія песні - у прыватнасці, напісаныя на вершы Леаніда Глушко, адна з якіх была прысвечана юбілею «Белтрансгаза». Акрамя дыплома за лепшую канцэртную праграму, кабрынчане сталі лепшымі амаль што ва ўсіх намінацыях агляду-конкурсу.Як адзначыў Віктар Селядцоў, у бліжэйшых планах калектыву, як заўсёды, плённая праца. Дарэчы, сёлета ансамбль таксама адзначае свой юбілей – з таго моманту, як была заснавана «Дубравіца», прайшло 10 гадоў. А мы жадаем калектыву і яго кіраўніку, якія ўвесь гэты час радуюць сваіх слухачоў новымі цудоўнымі песнямі, натхнення і новых перамог.Дзмітрый БЯЛОЎ.Фота з архіва Віктара Селядцова.

Поделиться в соцсетях: