Павысіць узровень інфармаванасці насельніцтва ў пытаннях бяспекі і папярэдзіць узнікненне вогненных здарэнняў – асноўная задача ратавальнікаў. З гэтай мэтай работнікі МНС праводзяць маштабную прафілактычную работу, адной з эфектыўных форм якой з'яўляюцца сустрэчы з працоўнымі калектывамі.
17 лютага, "Кобрынскі веснік"/ Начальнік сектара нагляду і прафілактыкі Кобрынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Клачковіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам ААТ «Гарадзец-Агра». Падчас выступлення прадстаўнік службы выратавання азнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай па пажарах на тэрыторыі вобласці і раёна, прааналізаваў асноўныя прычыны іх узнікнення і агучыў меры па іх недапушчэнні.
Не засталася па-за ўвагай і тэма дзіцячай бяспекі. Работнік МНС акцэнтаваў увагу на тым, што дзеці маюць патрэбу ў пастаянным наглядзе і навучанні правілам паводзін у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Ён заклікаў бацькоў рэгулярна праводзіць з дзецьмі гутаркі, вучыць іх правільным дзеянням у экстрэмальных умовах і ні ў якім разе не пакідаць малых без нагляду.

На заканчэнне сустрэчы ратавальнік расказаў аб важнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (АПІ). Ён настойліва рэкамендаваў усталяваць АПІ у кожным жылым пакоі, падкрэсліўшы, што гэты невялікі прыбор здольны своечасова выявіць задымленне і выратаваць жыцці.
Крыніца brest.mchs.gov.by
Поделиться в соцсетях: