Прогноз погоды
Вт, 17 февраля 2026

Ледзяны патруль - кобрынскія выратавальнікі выйшлі на вадаёмы раёна

16/02/2026 Актуально Кобрин РОЧС Профилактика

Сёння работнікі Кобрынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на чале з першым намеснікам начальніка аддзела Мікалаем Калядой правялі папераджальныя і тлумачальныя мерапрыемствы на вадаёмах раёна.

16 лютага, "Кобрынскі веснік"/ Падчас прафілактычных гутарак работнікі службы выратавання нагадалі рыбакам правілы паводзін на вадаёмах зімой і меры засцярогі, расказалі аб спосабах аказання першай дапамогі ў выпадку, калі чалавек праваліўся пад лёд. Таксама ў мэтах інфармавання рыбакоў выкарыстоўваўся квадракоптар.

З дапамогай маўленчага апавяшчэння над вадой гучалі напамінкі аб тым, што тонкі лёд небяспечны, і рэкамендацыі па абавязковым выкарыстанні выратавальнай камізэлькі.

rufgvjdflkdkjd

З пачатку бягучага года ў Кобрынскім раёне ад утаплення загінулі 2 чалавекі. Каб не стаць заложнікам сезоннай небяспекі, ратавальнікі нагадваюць важныя правілы:

  • Што трэба ведаць: бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 7 см; пры тэмпературы вышэй за 0 ºС больш за тры дні трываласць лёду памяншаецца на 25%; лёд больш тонкі ў вусцях і прытоках рэк, месцах хуткай плыні, раёнах вырастання воднай расліннасці, дрэў, кустоў і чароту.
  • Трываласць лёду можна вызначыць візуальна: лёд блакітнага колеру — трывалы, трываласць белага ў 2 разы меншая; шэры, матава-белы або з жаўтлявым адценнем лёд — ненадзейны.

bufkldfkmdfjuf

rufklckmdsjhd

Што рабіць, калі вы праваліліся пад лёд:

  1. Не панікуйце, не рабіце рэзкіх рухаў, стабілізуйце дыханне.
  2. Раскіньце рукі ў бакі і паспрабуйце ўчапіцца за абзу лёду, надаўшы целу гарызантальнае становішча па кірунку плыні.
  3. Паспрабуйце асцярожна налегчы грудзьмі на край лёду і закінуць адну, а затым другую нагу на лёд.
  4. Калі лёд вытрымаў, перакочваючыся, павольна паўзіце да берага.
  5. Паўзіце ў той бок, адкуль прыйшлі, бо там лёд ужо правераны на трываласць.

Пераканаўчая просьба да бацькоў: не адпускайце дзяцей на лёд без нагляду!

Крыніца brest.mchs.gov.by

Поделиться в соцсетях:


Последние новости