Гэта цытата маці з твора класіка беларускай літаратуры Андрэя Макаёнка, 105 гадоў з дня нараджэння якога спаўняецца ў 80-ты юбілейны год Перамогі.
Яго п'есу «Трыбунал» у выкананні калектыву Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы ўбачыла сцэна Кобрынскага Палацу культуры.
Спектакль распавядае гісторыю пра сямейныя вузы, якія рвуцца пад цяжарам Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, на якія ахвяры ідуць людзі дзеля выратавання блізкіх і свайго народа, каб у выніку намаляваць сапраўдную карціну беларускай душы. Аповед ідзе на рускай і беларускай мовах з выкарыстаннем мясцовага дыялекту.
Стаўленнем да ролі падзяліўся галоўны герой – Цярэшка, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Пяткевіч:
– Для мяне ваенная тэма – гэта заўсёды адкрытая рана, боль маёй сям'і, таму я з асаблівым трапятаннем стаўлюся да падобных матэрыялаў. У гэтым спектаклі роля знайшла мяне сама; яна блізкая мне па натуры і духу, і мы з ёй зліліся, што я вельмі цаню. У пастаноўцы акцэнты трохі зрушаныя ў бок дзяцей, і чырвонай ніткай праходзіць тэма «Дзеці вайны», таму аднайменны верш гучыць у фінале.
Колькі б ні пісалі ў кнігах, ні паказвалі ў фільмах, ні распавядалі пра трагічныя падзеі і наступствы ваеннага часу, пасля ўсведамлення і адчування малюсенькай долі мінулых часоў у рэальным моманце на такіх спектаклях, кожны раз па скуры бягуць дрыжыкі і з'яўляюцца слёзы на вачах.
Творы, такія як «Трыбунал», спрыяюць больш глыбокаму разуменню рыс беларускага характару, лёсу чалавека, агульнай душы народа.
20 лютага ў 19.00 спектакль будзе паказаны на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Чакаем вас!
Тэкст і фота Ірыны АМЕЛЬЯНЧУК
Поделиться в соцсетях: