Першы раённы фестываль “Парад музеяў устаноў адукацыі” сабраў прадстаўнікоў 19 школ раёна. Кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі Кобрыншчыны і юныя краязнаўцы сабраліся ў актавай зале ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”.На сённяшні дзень на Кобрыншчыне дзейнічаюць 24 музеі і 10 музейных пакояў. У астатніх школах створаны краязнаўчыя куткі ці куткі баявой славы.
Фестываль складаўся з дзвюх конкурсных частак. Першая - конкурс візітак. Прадстаўленні атрымаліся цікавымі і творчымі. Пераможцамі першай часткі сталі: літаратурна-краязнаўчы музей СШ № 7 г. Кобрына заняў 1-е месца, 2-е месца падзялілі музейны пакой СШ № 1 г. Кобрына і гісторыка-краязнаўчы музей Акцябрскага дзіцячага садка-сярэдняй школы, 3-е месца - этнаграфічныя музеі СШ № 3 г. Кобрына і Буховіцкай базавай школы.Пераможцам другой конкурснай часткі - на лепшы буклет пра дзейнасць музеяў - стала Буховіцкая базавая школа. 2-е месца - у музея СШ № 7 г. Кобрына, а 3-е занялі гісторыка-этнаграфічны музей Рынкаўскай сярэдняй школы і гісторыка-краязнаўчы музей Імянінскай сярэдняй школы.Такім чынам, у агульным заліку перамог літаратурна-краязнаўчы музей СШ № 7 г. Кобрына, “серабро” - у этнаграфічнага музея Буховіцкай базавай школы, а “бронзу” атрымалі этнаграфічны музей СШ № 3 г. Кобрына і гісторыка-краязнаўчы музей Акцябрскага дзіцячага садка-сярэдняй школы.Ірына ЛЕСІК.источник иллюстраци: www.63stl.ru
Поделиться в соцсетях: