Маладосць - “залаты” час для атрымання новых ведаў, пашырэння свайго кругагляду. Менавіта ў гэтым перакананы дваццаць пяць лепшых навучэнцаў дзясятых класаў сярэдніх навучальных устаноў горада, якія сталі ўдзельнікамі чацвёртага сезона школы маладога кіраўніка пры Кобрынскім райвыканкаме. У мінулую пятніцу адбыўся ўступны занятак гэтага праекта.Вітаў рабят старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. Ён адзначыў, што такі праект з’яўляецца выдатнай магчымасцю ўсяго толькі за два навучальныя гады належным чынам выпрацаваць і адшліфаваць лідарскія і арганізатарскія здольнасці, атрымаць комплексныя веды аб працэсах, якія адбываюцца ў працоўных буднях Кобрыншчыны. Аляксандр Іванавіч расказаў аб ходзе выканання дзяржаўнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Кобрыншчыны. Таксама былі абмеркаваны перспектывы развіцця маладзёжнай палітыкі, ваенна-патрыятычнага выхавання ў раёне і інш. У ходзе жывой гутаркі са старшынёй райвыканкама юнакі і дзяўчаты задавалі пытанні па гэтых тэмах, атрымлівалі кампетэнтныя адказы.Як паведаміў галоўны натхняльнік праекта намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, навучальны план школы маладога кіраўніка атрымаўся насычаным і цікавым. Юнакі і дзяўчаты наведаюць установы банкаўскай сферы, фізкультуры і спорту, прамысловыя прадпрыемствы, аб’екты сельскай гаспадаркі і аграэкасядзібы, даведаюцца аб асаблівасцях работы мясцовых сацыяльных і праваахоўных органаў.Навучэнка СШ № 8 Марына Шугай выказала словы падзякі ў адрас арганізатараў праекта. Яна спадзяецца, што такая ініцыятыва дапаможа ёй зарыентавацца ў выбары далейшай прафесіі, набыць новых сяброў.Новаспечаныя выхаванцы школы маладога кіраўніка ў той дзень разам з галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аленай Цімашэнка азнаёміліся з работай структурных падраздзяленняў органаў улады, пабывалі з экскурсіямі ў рэдакцыі раённай газеты “Кобрынскі веснік”, у Кобрынскай друкарні і на мясцовым тэлебачанні.Раман МЕЛЬНІК.НА ЗДЫМКУ: удзельнікі чацвёртага сезона школы маладога кіраўніка пры райвыканкаме з Аляксандрам Зазуляй.Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: