Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

Обедаем в Кобрине

07/07/2014 Социум

Без ежы чалавек можа пражыць не больш як месяц, ды і гэты тэрмін залежыць ад стану здароўя, вагі чалавека і нават ад кліматычных умоў. Вельмі важна харчавацца правільна.

Але ці заўсёды ў нас ёсць такая магчымасць? У будзённыя дні мы шмат часу праводзім на рабоце. З мэтай захавання здароўя работнікаў на кожным прадпрыемстве прадугледжаны перапынак на абед. Чалавек самастойна вырашае, як яго арганізаваць. Але калі вы вырашылі харчавацца правільна, гэтая інфармацыя будзе дарэчы. У нашым горадзе ёсць шмат устаноў, якія аказваюць паслугі па харчаванні: кафэ, кафэ-бары, рэстараны, сталовыя. Абедзеннае меню шырока прадстаўлена ў многіх з іх.Кафэ “Дыскаверы” УП “Нашы вытокі” прыватнага прадпрыемства “ДабрыняДар”, завулак Паліграфічны. Рэжым работы: 10.00 – 01.00;кафэ-бар “Веранда” ААТ “ГП “Надзея”, вул. Дзяржынскага, 45а. Рэжым работы: 11.00 - 02.00;рэстаран “Кобрын” ААТ “Кобрын-Сэрвіс”, вул. Леніна, 11. Рэжым работы: 12.00 - 01.00, выхадны – панядзелак;рэстаран “Алімп” ААТ “Універмаг “Кобрын”, вул. Дзяржынскага, 91. Рэжым работы: панядзелак - чацвер з 12.00 да 24.00, пятніца – нядзеля з 12.00 да 01.00;кафэ “Стары Кобрын” ПП “АртЯн і Компані”, вул. Савецкая, 95. Рэжым работы: 12.00 - 01.00;рэстаран “Прэстыж” ТАА “Эдэльвейс–тур”, вул. Суворава, 29. Рэжым работы: 12.00 – 01.00, санітарны дзень – першы панядзелак месяца;кафэ “Родны кут”, вул. Інтэрнацыянальная, 4. Рэжым работы: 11.00 - 01.00;сталовая ААТ “Гідрамаш”, вул. Савецкая, 109. Рэжым работы: 8.00 - 16.30, выхадныя – субота, нядзеля.У горадзе ёсць і іншыя пункты харчавання, якія забяспечваюць людзей гарачай ежай. Кожны чалавек можа выбраць кухню па свайму густу. Памятайце, што правільнае харчаванне – залог здароўя.Смачна есці!Людміла ДУБІНА.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу

Последние новости