Менавіта так называлася мерапрыемства, якое пад эгідай Брэсцкага абласнога камітэта ГА “БРСМ” адбылося ў Брэсце ў межах святкавання Дня моладзі. Да ўдзелу ў ім была запрошана і кобрынская дэлегацыя на чале з першым сакратаром РК ГА “БРСМ” Людмілай Чырун.
Асноўныя падзеі разгарнуліся ў Брэсцкім гарадскім парку культуры і адпачынку. Тут адбылася акцыя “Мы памятаем - мы ганарымся”, удзельнікі якой усклалі кветкі і вянкі да помніка савецкім воінам, загінуўшым у часы Вялікай Айчыннай вайны. А потым распачалося афіцыйнае адкрыццё маладзёжнага праекта “Маладзёжны квартал”. Свае творчыя нумары прэзентавалі шырокай публіцы ролеры, біт-боксеры, скейтары, велатрыялісты, графіцісты і інш. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі і кабрынчане. Бурай апладысментаў сустрэлі гледачы нашага спевака Андрэя Карпенку, які выканаў хіты сучаснай беларускай эстрады. Таксама з творчымі нумарамі выступілі кобрынскія чытальнікі рэпу, артысты студыі эстрадных спеваў “Аіда” і інш.Раман МЕЛЬНІК.НА ЗДЫМКУ: творчая кобрынская дэлегацыя на чале з Людмілай Чырун перад ад’ездам у Брэст.Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: