Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

Александр Зозуля и Иван Пацовский приняли участие в благотворительной акции на Кобринщине.

06/03/2013 Молодёжь

Прыемным сюрпрызам для навучэнцаў ДУА “Кобрынская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат”, у якой навучаюцца дзеці з парушэннем слыху, стаў дабрачынны візіт дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Зазулі і начальніка галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па Брэсцкай вобласці Івана Пацоўскага.

У працэсе імправізаванай экскурсіі па школе-інтэрнаце паважаныя госці азнаёміліся з узроўнем яе навучальнай базы, сацыяльна-бытавымі ўмовамі. Як паведаміла дырэктар установы Тамара Драгун, для ўсіх 98 дзяцей, якія займаюцца ў школе-інтэрнаце, створаны неабходныя ўмовы для вучобы і адпачынку.

Немалаважна і тое, што дзеці маюць шырокія магчымасці для рэалізацыі сваіх творчых здольнасцяў. На базе школы-інтэрната функцыянуюць гурткі па інтарэсах, якія заўсёды карыстаюцца папулярнасцю. І зусім невыпадкова выхаванцы ўстановы рэгулярна запрашаюцца да ўдзелу ў раённых культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяць РК ГА “БРСМ” і раённая кінавідэасетка, – раённым конкурсе грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Восень”, міжрэгіянальным фестывалі-конкурсе “Млын ідэй” і інш. Кожнае іх яскравае выступленне на сцэне выклікае шмат пазітыўных эмоцый і бурныя апладысменты гледачоў. І ў гэтым таксама пераканаліся Аляксандр Зазуля і Іван Пацоўскі, калі ўбачылі разнапланавую шоу-праграму, якую падрыхтавалі для іх юнакі і дзяўчаты школы-інтэрната.

Як адзначыў Іван Пацоўскі, нават на прафесійнай сцэне не заўсёды ўбачыш такія шчырыя ўсмешкі і вочы, якія ў час выступленняў выпраменьваюць пазітыўную энергетыку. Ад усяго сэрца госці падзякавалі дзецям за іх крэатыў. Іван Пацоўскі і Аляксандр Зазуля ўручылі навучэнцам салодкія прызы, якія спецыяльна для іх падрыхтаваў калектыў галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па Брэсцкай вобласці. Госці выказалі спадзяванне, што дружба і супрацоўніцтва з установай працягнецца і ў будучыні.

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Зазуля і Іван Пацоўскі разам з Тамарай Драгун і навучэнцамі школы-інтэрната.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу

Последние новости