Прогноз погоды
Вс, 03 августа 2025

Влюбиться в магию восточного танца

08/09/2014 Творчество

Павольныя рухі, грацыёзная пластыка, экзатычная музыка - і ты міжволі апынуўся ў незнаёмай краіне. Нечакана трапляеш туды, дзе мова эмоцый - танец, замест слоў - рухі.Беларускія дзяўчаты, быццам арабскія казачніцы, заваражылі сваімі выступленнямі гледачоў, якія прыйшлі на справаздачны ўрок па танцы жывата студыі фітнэсу, што ў Кобрынскім Палацы культуры.- Наша студыя працуе з 2011 года, - расказвае яе кіраўнік Таццяна Алексяюк. - Сёння трэці па ліку справаздачны ўрок, традыцыйна нашы ўдзельніцы паказваюць, чаму навучыліся за год. У канцэрце выступаюць амаль 30 чалавек, усяго ўсходнімі танцамі займаюцца амаль 50. Узрост удзельніц самы розны - ад маладых дзяўчат да сталых жанчын.Як паведаміла Таццяна Уладзіміраўна, самае складанае - гэта першыя заняткі. Узровень падрыхтоўкі ва ўсіх розны, але калі рэгулярна наведваць урокі, то ўжо праз 3-4 месяцы ўсе выходзяць на адзін узровень.- Навучыцца танцаваць можа кожны, было б жаданне. Не залежыць гэта і ад узросту, напрыклад, мне ўжо хутка на пенсію, - гаворыць Святлана Басюк. - Заняткі наведваю другі год. Яны даюць упэўненасць у сабе, прыгажосць у рухах, пластычнасць, грацыю, паляпшаюць стан здароўя.Прыгажуні прымаюць удзел у многіх канцэртах, якія ладзяцца ў горадзе і раёне. Актыўнымі ўдзельніцамі выступленняў з’яўляюцца Дыяна Свеціч, Крысціна Аракіян, Таццяна Страпухіна, Валянціна Чакавая і іншыя.Закахаўшыся ў магію ўсходняга танца, спяшаюцца ўдзельніцы студыі на рэпетыцыі, пакідаюць хатнія справы, забываюць пра жыццёвыя турботы.- Глядзіце, мы ўсе прыходзім сюды пасля работы, займаемся ў сваё задавальненне. Тут прыемная музыка, добразычлівая атмасфера, - дзеліцца сваімі ўражаннямі Алена Жук. - Калі нешта не атрымліваецца, кожны гатовы прыйсці на дапамогу.Асабісты свет нашых гераінь выражаецца не толькі ў танцы, але і ў адзенні. Касцюмы ручной працы - гонар кожнай удзельніцы. Да гэтай справы яны ставяцца па-жаночаму - каб было прыгожа і прывабна.Ірына ЛЕСІК.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях: