З 24 снежня ў Кобрынскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці з раніцы і да вечара для дзяцей і дарослых праводзяцца навагоднія прадстаўленні. Дарэчы, кожны год сцэнарый казачнага шоу па-свойму арыгінальны. Вось і сёлета культарганізатар Лілія Бараноўская парадавала дзяцей новымі захапляючымі прыгодамі “Мульці-пульці Новы год!”. Паводле сцэнарыя Фрэкен-Бок са знакамітага мульціка вырашыла, што хопіць дзеткам сядзець ля экранаў тэлевізараў, паколькі героі казак не навучаць добраму. Разам з Воўкам яна адабрала ў Дзеда Мароза галоўны падарунак свята - кампакт-дыск з мультфільмамі. Аднак іншыя персанажы - Карлсан, кот Матроскін, Снягурка і Заяц – знайшлі святочны сюрпрыз, і свята прадоўжылася.
Пад чароўную музыку дзеці танцавалі і спявалі, а Дзед Мароз уручыў падарункі. Многія ўдзельнікі прадстаўлення пажадалі сфатаграфавацца разам з казачнымі героямі і бацькамі. І, вядома ж, кожны з іх ля вялікай ёлкі з агеньчыкамі і гірляндамі загадаў запаветнае жаданне.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.
НА ЗДЫМКУ: у РЦДТ у час навагодняга прадстаўлення.
Поделиться в соцсетях: