Прогноз погоды
Вс, 03 августа 2025

Благотворительная новогодняя акция «Наши дети» продолжается

12/01/2015 Творчество

Дабрачынная навагодняя акцыя “Нашы дзеці” працягваецца. Са святочным настроем і тартамі, каб павіншаваць удзельнікаў узорнага ансамбля народнай песні і музыкі “Таўкачыкі”, у Кобрынскую дзіцячую школу мастацтваў завіталі старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля і старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук.Шчадроўкамі і музычнымі віншаваннямі сустрэлі паважаных гасцей юныя выхаванцы.- Дзякуй вам за тое, што вы сваёй любоўю да творчасці робіце шчаслівымі нас, - звярнуўся да юных талентаў Аляксандр Іванавіч.Старшыня райвыканкама падзякаваў і педагогам дзіцячай школы мастацтваў, і бацькам за іх плённыя намаганні ў справе выхавання такіх “зорачак”.Пад шчырыя апладысменты прадстаўнікі органаў улады станцавалі польку і падзяліліся добрым перадсвяточным настроем.- Вельмі прыемна, што кіраўніцтва ўдзяліла нам увагу, - гаворыць кіраўнік узорнага ансамбля Наталля Буневіч. - Хочацца павіншаваць усіх удзельнікаў калектыву, іх бацькоў са святамі, пажадаць моцнага здароўя, жадання вучыцца, выхоўваць дзяцей, несці ў сваім сэрцы толькі дабрыню.Ірына ЛЕСІК.НА ЗДЫМКУ: з падарункамі і святочным настроем.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях: