Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

Здароўе берагчы са школы

30/05/2009 Здаровы лад жыцця Молодёжь Образование

p5144555

    Зусім нядаўна на базе СШ№2 у межах Сусветнага дню сям’і, агульнарэспубліканскай акцыі, прысвечанай здароваму харчаванню і напярэдадні сусветнага дня без тытуню адбылася цікавая сустрэча супрацоўнікаў Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы з навучальнай моладдзю. Галоўным арганізатарам гэатага мерапрыемства выступіў урач-валеолаг ЦРБ Васіль Паўзун.

    Трэба адзначыць, што ў СШ№2 надаецца пільная ўвага прапагандзе здаровага ладу жыцця. Як нам расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гэтай установы Валянціна Гіль, у школе вось ужо больш як за 10 гадоў рэалізуецца на практыцы адпаведная праграма, згодна з якой з вучнямі праводзіцца рознапланавая спартыўна-масавая і тлумачальная работа. Так, вялікую папулярнасць смярод юнакоў і дзяўчын набылі такзваныя кірмашы здароўя, спецыяльна да якіх рыхтуюцца тэматычныя выставы, праводзяцца гутаркі са спецыялстамі ўстаноў здароўя. У кінатэатры “Радуга” праводзяцца тэматычныя кіналекторыі для моладзі. Сёлета ў сакавіку былі арганізаваныя сустрэчы з бацькамі, дзе паднімаліся такія вострыя пытанні, як прафілактыка шкодных звычак, гіпадынаміі. Даволі аспяхова развіваецца і спартўна-турыстычная работа, асноўная мэта якой – аздараўленне навучэнцаў, а таксама карыснае правядзенне вольнага часу.

    Сёлетнюю сустрэчу з урачамі ЦРБ школьнікі ўспрынялі з асобым інтарэсам, паколькі спектр тэм, які падрыхтавалі госці быў надзвычай важным і актуальным. Урач-венеролаг сурана-венералагічнага аддялення цэнтральнай раённай бальніцы Таццяна Маркоўская паведаміла аўдыторыі аб прычынах перадачы хвароб, якія перадаюцца палавым шляхам. Немала было сказана аб прафілактыцы на першы погляд зусім не сур’ёзных скураных сязонных захзворваннях, якія перадаюцца бытавым шляхам – часотка, педыкулёз, мікраспароз.

    Такзваны “фаст фуд” (з ангельскай мовы – хуткае харчаванне), з-за сваёй даступнасці, высокіх смакавых уласцівасцях упэўнена заваёўвае сэрцы мільёнаў спажыўцоў па ўсяму свету. Тым не менш у медыкаў нямала нараканняў выклікае яго ўздзенянне на арганізм чалавека, і асабліва на дзяцей і падлеткаў. Чыпсы, булачкі, газіроўка ўтрымліваюць шэраг рэчываў(тлушчы, соль, цукар, харчовыя дабаўкі, мадыфікаваныя рэчывы, фарбавальнікі і інш.) якія ў вялікіх канцэнтрацыях прыводзяць да сур’ёзных хвароб. Аб гэтым адваротным боку медаля “фаст фуда” гутарыла з моладдзю загадчык Кобрынскай дзіцячай паліклінікі Таццяна Воранава. Таксама ў кантэксце тэмы правільнага харчавання былі прыведзяны прыклады, калі адмаўляючыся ад нармальнага, збалансаванага харчавання некаторыя дзяўчыны(у асноўным топ-мадэлі) у пагоні за модай на стройную фігуру “зарабілі” нерўнагенную анарэксію, пры якой вага пры нармальным росце скідваецца нават да 40-30 кг!

    Даволі вялікі блок у меапрыемстве быў прысвечаны тэме распаўсюджвання ў свеце віруса высокапатагеннай ці такзванай свіной грыпы. Аб гэтым паведаміла загадчык інфекцыйнага аддзялення ЦРБ Таццяна Казловіч. Так, па стане на 11 мая 2009 года 30 краін афіцыйна паведамілі аб 4694 выпадках лабараторна падцверджанага захворвання. Геаграфія эпідэміі імкліва пашыраецца. Ачаг свіной грыпы быў зафіксаваны ў Мексіцы. Хворыя былі гаспіталізаваныя з падобнымі сімптомамі ва Францыі, Чэхіі, Даніі, Швецыі, Бельгіі, паўднёвай Карэе. Першыя прызнакі свіной грыпы, характэрныя для звычайнай – павышэнне тэмпературы, паражэнне дыхальных шляхоў, галаўной і мышэчнай боллю, ягоныя наступствы менш цяжкія, чым ад птушынай грыпы, аднак перадаецца ён у чалавечым асяроддзі і развіваецца ў арганізме больш імкліва. Зафіксаваныя і летальныя зыходы. Па сваёй структуры новы вірус падобны на той. Што выклікаў у 1917-1919 г.г. пандэмію такзванай “Іспанкі” у Эўропе, ад якой памёрла больш за 50 млн. чалавек. Навукоўцы заспакойваюць, што хвароба паддаецца лячэнню і лекі ўжо вядомыя. Вакцыны супраць высокапатагеннай грыпы пакуль няма, паколькі вірусы маюць асаблівасць хутка змяняцца.

    Сёння ў Беларусі фактаў свіной шрыпы пакуль не зарэгістравана. У нашай краіне праводзіцца шэраг прафілактычных мерапрыемстваў па недаушчэню распаўсюджваню вірусу. Грамадзяне, якія прыбываюць з краін, дзе была выяўлена высокапатагеная грыпа праходзяць спецыяльную медыка-смнітарную парверку. Не меншую заклапочанасць выклікае і менінгакокавая інфекцыя, якая трапляе ў асноўным у арганізм дзетак і падлетакаў. Па Брэсцкай вобласці зафіксавана 9 выпадкаў, з якіх 4 закончыліся летальным зыходам. У рэспубліцы з параўнанні з мінулым годам колькасць вяўленых фактаў гэтага захворвання за першы квартал павялічылася ў два разы. Пры нават малых падазэннях на менінгаковавую інфекцыю(моцны галаўны боль, тэмпература, магчымы насмарк ці кашаль, ташнота) трэба тэрмінова звяртацца да ўрача. Інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам тояць акрамя вядомых небяспечнасяў і яшчэ адну бяду – негатыўна ўплываюць на рэпрадуктыўную сістэму чалавека. Больш падрабязней пра гэта распавядала ўрач-гінеколаг аддзялення радзільнага дома ЦРБ Альбіна Сагайдакава.

    Таксама са змястоўным дакладам аб тым, як правільна аднаўляць арганізм пасля наступстваў хваробы, выступіла загадчык рэабілітацыйнага аддзялення ЦРБ Алена Дзенісюк. Пасля заканчэння мерапрыемства ў нефармальнай абстаноўцы юнакі і дзяўчаты задавалі ўрачам цікавячым пытанні, на якія атрымалі кампетэнтныя адказы.

    Раман МЕЛЬНІКФота аўтара На здымку: урачы Кобрынскай ЦРБ у час гутаркі з моладдзю.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу