Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

Спорт и физкультура смогут заменить таблетки

14/10/2015 Здаровы лад жыцця

Фізічная культура - неад’емная частка здаровага ладу жыцця, якой у нашай краіне надаецца пільная ўвага, прычым не толькі ў спартыўных і навучальных установах. Жыллёва-камунальная гаспадарка на Кобрыншчыне можа паслужыць добрым прыкладам развіцця спартыўнага накірунку на прадпрыемствах. Таму невыпадкова менавіта Кобрын быў выбраны для правядзення рэспубліканскага семінара па вывучэнні вопыту работы арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў арганізацыях сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Брэсцкай вобласці.
- Спорт і фізічная культура змогуць замяніць таблеткі, а наадворот зрабіць немагчыма, - адзначыў, пачынаючы семінар, першы намеснік міністра ЖКГ Алег Паскробка. Ён таксама падкрэсліў, што адмахвацца ад удзелу ў галіновых і іншых спартыўных спаборніцтвах няправільна і нават сорамна.
Прыемна тое, што апошнія словы да Кобрынскай ЖКГ не адносіліся, бо яе спартсмены не толькі заўсёды ўдзельнічаюць ва ўсіх спартыўных мерапрыемствах, але і рэгулярна заваёўваюць перамогу. Безумоўна, трэніроўкам значна садзейнічае наяўнасць аквапарку. “Але нават калі няма асабістай спартыўнай базы, можна арандаваць адпаведныя памяшканні”, - адзначыў Алег Рыгоравіч, звяртаючыся да прысутных.
Удзельнікі семінара ў якасці азнаямленчай экскурсіі наведалі аквапарк, стадыён “Юнацтва” і лядовую арэну. Магчыма, цяпер у прадстаўнікоў іншых рэгіёнаў на прыкладзе Кобрына народзяцца і свае ідэі па развіцці фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы на месцах.
Наталля НІЖНІК.
НА ЗДЫМКУ: Алег Паскробка (на першым плане) і ўдзельнікі семінара ў медыцынскім аддзяленні аквапарку; Алег Паскробка (у цэнтры) з удзельнікамі семінара ў спартыўнай зале аквапарку.
Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу