У межах ініцыятывы «Кобрын ратуе клімат планеты» (праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка ініцыятывы« Пагадненне мэраў »ў Беларусі») прайшоў конкурс артыкулаў «Экодружественный гараджанін». Прапануем пазнаёміцца лепшымі працамі – пераможцамі конкурсу.
Мае сяброўства з роварам пачалося 60 гадоў назад. Нават самы раннi мой фотаздымак зроблены каля ровара.У невялiкай весачцы, дзе я нарадзiлася, ровар мелi адзiнкi.У майго бацькi ровар быў. Памятаю, як разам з малодшым брацiкам мы шпарка беглi сустракаць тату, калi ён вяртаўся з працы, з свайго калгаса, якiм ён кiраваўi ездзiў туды штодзенна за 7 км. Тата садзiў брацiка на раму, а мяне, як старэйшую, на багажнiк, i вез дадому. З вышынi ровара мы паглядвалi на суседскiх дзяцей i не без падстаў думалi, што яны нам зайздросцяць.
Яшчэ памятаю, як аднойчы вечарам, калi ўжо зайшло сонейка, бацька сказаў нам цяплей адзецца i павёз у лес паказаць светлячкоў.Мы на тым жа ровары моўчкi ехалi па лясной дарозе, а потым, насцярожана аглядваючыся i трохi пабойваючыся, как не згубiць у цемры бацьку, пайшлi на абочыну дарогi і у лес.
Тыя светлячкі, якiя нiбы блiскучыя пацеркi, рассыпаліся па траве, да гэтага часу стаяць ў вачах.А потым мы разглядвалi яшчэ i трухлявы асiнавы пень, якi вылучаў срабрыста-блакiтны свет.“Гэта светцiцца фосфар”, – тлумачыў нам тата.
Калi мне было гадоў 8, я навучылася ездзiць на ровары «пад раму», пазней станавiлася на лаўку (не хапала росту) узлазiла на ровар i, перакульваючыся з боку на бок, круцiла педалi. Разам с суседскiмi хлопчыкамi ганяла на запруду, каб пакупацца цi палавiць рукамi ўюноў.Гэтыя мiлыя сэрцу малюнкi з дзяцiнства ўсплылi ў памяцi, калi пачала пiсаць гэты артыкул.
Зараз я ўжо сталы веласiпедыст. Свой асабiсты ровар я набыла гадоў 30 назад, аддаўшы за яго большую частку сваiх адпускных.Менавiта на гэтым транспарце я аб’ехала гарадскiя вулiцы i наваколле. Па маладосцi многа гадоў ездзiла на настаўнiцкiя агароды ў Быстрыцу, па ягадных месцiнах аж да Наваселак, на бацькоўскую спадчыну сваей сяброўкi – хутар ў Бярозе. У мяне ёсць свой майстар па рамонту ровара, есць многа гумарыстычных гiсторый, звязаных с маiм «роваражыццем».На сенняшнi дзень я ведаю ўсе «плюсы» i «мiнусы» руху на ровары па вулiцах горада. Ведаю амаль ўсе паркоўкi. Люблю прыпаркаваць свой ровар каля крамы «Санта» па вулiцы Дзяржынскага i заўседы ўспамiнаю добрым словам гэтую паркоўку, калi паркую свой ровар ля будынка «Беларусбанку» ў цэнтры горада, цi калi шукаю, дзе б паставiць ровар у двары, дзе я жыву.
У апошнi час мне падабаецца ездзiць па тых вулiцах, дзе прамаркiраваны веладарожкi. Адразу ўспамiнаецца Паланга ў Прыбалтыцы, калi я першы раз ўбачыла, як па веладарожках носяцца аматары хуткай язды, не баючыся кагосьцi падбiць – пешаходы прывучаны нiколi не пераходзiць маркiровачную рыску. А таксама ўспамiнаюцца вулiцы Дрэздэна, падчас наведвання якога я была ўражана зручнымi велапаркоўкамi на 100 i больш месц, запоўненнымi роварамi. Здаецца, усе жыхары горада ездзяць толькi на роварах.У Вене я з цiкавасцю назiрала, як да спецыяльных аўтаматаў, размешчаных на тратуарах, падыходзяць людзi, кiдаюць манетку i бяруць ровар, каб далей перамяшчацца не пехатой. Потым яны прыпаркоўваюць той ровар на iншыя падобныя прыпынкi.
Калiсьцi я навучыла ездзiць на ровары сваю дачку, унучку, а ў мiнулым годзе iўнука. Зараз мы з iм любiм бавiць вольны час на дарожках парку цi проста знаемiцца з горадам i яго цiкавымi куточкамi, катаючыся па малазнаемых вулiцах, рабiць фотаздымкi, дзялiцца ўражаннямi.
А летам мы з задавальненнем удзельнiчалi разам з дарослымi аматарамi веласпорту ў фэсце «Viva Rovar -2018», якi ладзiўся ў нашым горадзе. Мой унук аказаўся самым малодшым з ўдзельнiкаў велапрабегу, ну а яго бабуля – самай старэйшай сярод жанчын, за што атрымала на памяць падарунак – файную майку-сувенiр.
Аматараў велаадпачынку ў нас нямала. I сярод людзей сталага ўзросту таксама. Яны актыўна ўдзельнiчалi ў велафэсце і, на мой погляд, упрыгожвалi свята. Вясной разам з сябрамi па УЗВ мы плануем цiкавы велапрабег у Гарадзец, каб наведаць музей у Гарадзецкай школе, плануем пабываць ў мясцiнах, дзе калiсьцi жыла i пiсала свае творы польская пiсьменнiца Марыя Радзевiчуўна, а таксама прыняць удзел ў добраўпарадкаваннi гэтых мясцiн.
Для мяне ровар – гэта не толькi эканомiя часу. Я ўпэўнена, што ровар – гэта здароў’е. Гэта прыемнае правядзенне вольнага часу разам з дзяцьмi, унукамii сябрамi. Заўважу, што ровар– гэта яшчэ i повад для разважання. Удумайцеся ў наступныя факты. Для згарання 1 кг бензiна патрабуецца 14.7 кг паветра. У складзе выхлапных газаў аўтамашыны ўтрымлiваецца каля 300 атрутных рэчываў, сярод iх свiнец. Уздзеянне свiнца на кроў праяўляецца ў панiжэннi гемаглабiну, разбурэннi эрытрацытаў. Канцэнтрацыя свiнца ў атмасферы прыдарожнай паласы да 20 разоў больш, чым ў другiх месцах. Каля 17% глабальных выкiдаў парнiковых газаў у акружаючае нас асяродзе адбываецца з-за работы аўтатранспарту.
Аўтамабiль, прабягаючы 900 км, спажывае столькi ж кiслародў, колькi чалавек расходуе на дыханне за цэлы год.
Згадзiцеся, ровар –гэта экалагiчны вiд транспарту, гэта чыстае паветра для нас, нашых блiзкiх i ўвогуле для ўсiх людзей. Я лiчу, што ровар-звычка – звычай карыстацца роварам штодзенна –гэта натуральны лад жыцця, i да разумення гэтага павiнны прыйсцi ўсе, хто хоча жыць здарова i здорава.
Iрына СIМАНАВА, Кобрынскi Універсітэт залатога ўзросту.
Поделиться в соцсетях: