Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

Выхоўваць з дзяцінства

04/11/2009 Закон и право

    На вераснёўскай прэс-канферэнцыі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама начальнік упраўлення дзяржаўтаінспекцыі Брэстчыны палкоўнік Андрэй Мехед выказаў упэўненасць у тым, што створаны ў межах падрыхтоўкі да “Дажынак-2009” камфорт на праезных частках Кобрына выправіць трывожную сітуацыю з дарожна-транспартнымі здарэннямі.

    На вялікі жаль, як паказвае жыццё, перамены да лепшага пакуль не ўспрынялі належным чынам несумленныя вадзіцелі, якія ціснуць на педаль газу на “чырвонае святло” і, не заўважаючы пешаходаў, адчуваюць сябе “каралямі” на дарозе. Выйсце толькі адно. Правільныя паводзіны на дарозе неабходна выхоўваць у чалавека з дзяцінства. З гэтым меркаваннем цалкам згодны і госць “Прэс-аўтаклуба” - старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС капітан міліцыі Сяргей Заяц. Ён расказаў, як вядзецца гэтая работа ў Кобрыне.

    - Праблема аварыйнасці вырашаецца сёння па розных накірунках. Напэўна, адзін з галоўных – стварэнне ва ўсіх агульнаадукацыйных установах спецыялізаваных кабінетаў (“куткоў”) па бяспецы дарожнага руху і ў дашкольных установах - дзіцячых пляцовак па практычнаму вывучэнню ПДР.

    У нашым раёне тэматычныя кабінеты і “куткі” па бяспецы дарожнага руху функцыяніруюць ужо не першы год. Хочацца шчыра падзякаваць за матэрыяльную падтрымку гэтай кампаніі бацькам, адміністрацыі навучальных і дашкольных устаноў, а таксама асабіста кіраўнікам мясцовых гаспадарак – старшыням СВК “Пакроўскі” Віктару Свянцецкаму і ААТ “Стрыгава” Ігару Масько.

    У “кутку” ці класе па забеспячэнню бяспекі жыццядзейнасці на бачных месцах экспануецца наглядная агітацыя па правілах дарожнага руху, інфармацыя АДАІ аб ДТЗ. Таксама вывешваецца інфармацыя, якая тлумачаць, як правільна пераходзіць вуліцу, весці сябе ў непрадбачных сітуацыях на дарозе і г.д. У расклад заняткаў уключаны тэматычныя лекцыі-гутаркі з удзелам супрацоўнікаў АДАІ. Трэба адзначыць, што гэтая ініцыятыва развіваецца ў кожнай школе. На высокім ўзроўні праводзяць навучанне па веданню ПДР педагогі СШ №2, на сяле – у Буховіцкай СШ і інш. Уключыліся ў кампанію і дзіцячыя садкі, на тэрыторыі якіх уладкаваны спецыяльныя пляцоўкі з імітацыяй праезных частак, знакаў дарожнага руху, манікетамі.

    Згодна з рэгіянальнай праграмай павышэння бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі Брэстчыны на 2007-2011 гады пад патранажам упраўлення адукацыі райвыканкама з ліку педагагічнага саставу і бацькоў навучэнцаў раніцай і ўвечары арганізаваны дзяжурствы брыгад “стоп-мэнаў”, мэта якіх – сачыць за пераходам праезнай часткі дзецьмі і моладдзю. Такія меры ўжо прыняты ў СШ №№1,3,7 і гімназіі г. Кобрына. У верасні супрацоўнікі АДАІ правялі акцыю па ўручэнню першакласнікам святлоадлюстроўваючых элементаў, ці так званых флікераў. А ў дыска-бары “Радуга” сёлета праводзілася тэматычная дыскатэка з удзелам дзяржаўтаінспектараў. Супрацоўнікі міліцыі пад музыку прадэманстравалі навыкі рэгуліроўшчыка, арганізавалі прагляд дакументальнай стужкі, якая распавядала пра бяспеку на дарозе, а таксама правялі інтэлектуальную віктарыну. За кожны правільны адказ уручаліся флікеры.

    Перакананы ў тым, што галоўная роля ў выхаванні дзяцей і моладзі належыць сям’і. Бацька, маці, родныя павінны быць зацікаўленымі ў захаванні здароўя сваіх дзяцей, унукаў.

    Гутарыў Раман МЕЛЬНІК.НА ЗДЫМКУ: старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС капітан міліцыі Сяргей Заяц.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу