Разам з намеснікам старшыні райвыканкама Іванам Каробка, начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццянай Бойка мы едзем на вуліцу Дружбы – тут жыве ветэран Нінэль Гасюк. Каля пад’езда да святочнай дэлегацыі далучыліся прадстаўнікі адміністрацыі і савета ветэранаў ААТ “САЛЕА-Кобрын”, дзе ў свой час працаваў франтавік. Нінэль Паўлавіч сустракае нас у добрым настроі – здаецца, што над гэтым чалавекам, які прайшоўусю вайну, не мае ўлады нават час. Як справядліва адзначыў Іван Аляксеевіч, усе мы, дзеці мірнага часу, заўсёды павінны помніць тых, хто ў свой час зведаў усе кругі франтавога пекла і адстаяў права на свабоду.
Фота: Дзмітрый Бялоў. (Злева направа): ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл ГАРОДНІК прымае віншаванні ад Івана КАРОБКА і Таццяны БОЙКА.
А святочная эстафета, падчас якой без увагі не застаўся ніводны ветэран Кобрыншчыны, працягвала свой ход – наступным прыпынкам віншавальнай дэлегацыіў гэты дзень стала кватэра ветэрана Марыі Бябекі, пасля чаго Іван Каробка, Таццяна Бойка і намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне – начальнік аддзела пенсій і дапамог Галіна Алясюк завіталі да ветэрана Міхаіла Гародніка, які жыве ў самым цэнтры Кобрына на плошчы Леніна. На Кобрыншчыне помняць сваіх герояў, кожнага, хто ў свой час не шкадаваў жыцця, абараняючы нашу Радзіму. Аддаць ім заслужаную пашану – наш святы абавязак.Дзмітрый БЯЛОЎ.
Поделиться в соцсетях: