Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

Следства вядуць прафесіяналы

03/03/2011 Закон и право

У мінулым годзе з СТАА “ПМ і Кампанія” ў РАУС паступіў трывожны сігнал. Невядомы зламыснік драўлянай палкай забіў чатырох экзатычных птушак. Матэрыяльная страта склала больш за 6 млн. рублёў. Была ўзбуджана крымінальная справа, якую даверылі весці супрацоўнікам аддзялення дазнання папярэдняга расследавання Кобрынскага РАУС. Само следства працягвалася не доўга. У выніку працы супрацоўнікаў міліцыі па маленькіх кавалачках, нібыта мазаіка, была складзена поўная карціна здарэння. Высветлілася, што супрацоўнік страусінай фермы ў стане алкагольнага ап’яненя вырашыў такім чынам адпомсціць уладальнікам аграэкатурыстычнага аб’екта за тое, што звольнілі яго бацьку. Грамадзяніну, які парушыў закон, прыйшлося адказваць за свае дзеянні ў судзе Кобрынскага раёна.

На рахунку супрацоўнікаў аддзялення дазнання папярэдняга расследавання Кобрынскага РАУС шмат спраў, якія ўдалося паспяхова раскрыць. Як сведчыць начальнік гэтага падраздзялення  Сяргей Селях, важна забяспечыць якасць расследавання, пры гэтым не дапусціць парушэння  законнасці. У сферы ўвагі ў асноўным знаходзяцца менш цяжкія злачынствы – крадзяжы, рабаванні і хуліганства, ухіленне ад уплаты аліментаў, прычыненне цялесных пашкоджанняў, а таксама вадзіцелі, якія паўторна былі затрыманы ў стане алкагольнага ап’янення.

- Часта прыходзіцца разглядаць сітуацыі, калі людзі нават не могуць растлумачыць, што іх падштурхнула на здзяйсненне злачынства. Так,  жыхар Кобрыншчыны тройчы(!) за 2010 год быў затрыманы за кіраванне аўтамабілем “пад мухай”. Узбуджана крымінальная справа. За такія дзеянні прадугледжаны не толькі вялікія штрафы але і рэальнае пазбаўленне волі, - расказвае Сяргей Селях.

Усяго ў аддзяленні працуюць 9 чалавек. Усе яны – высокакваліфікаваныя спецыялісты, здольныя аператыўна і кампетэнтна спраўляцца з пастаўленымі задачамі, самааддана супрацьстаяць злачыннасці.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: старшыя дазнавальнікі маёр міліцыі Леанід Камарчук і старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Астрамецкі (справа) разам з Сяргеем Селяхам (у цэнтры).

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу