Электрычнасць і электрапрыборы трывала ўвайшлі ў сучаснае жыццё. З кожным днём павялічваецца асартымент электрапрыбораў, прылад і машын, без якіх ужо неймаверны побыт сучаснага жыхара. Гэта электрычныя пліткі, каміны, радыятары, пральныя машыны, халадзільнікі і іншыя электрапрыборы. Праўда, часта людзі грэбуюць правіламі карыстання гэтымі прадуктамі цывілізацыі.
Каб зберагчы сябе і сваю сям'ю ад пажару, неабходна загадзя прадпрымаць меры, накіраваныя на павышэнне пажарнай бяспекі і выконваць меры бяспекі:
- не ўключаць у адну разетку адначасова некалькі электрапрыбораў;
- не карыстацца няспраўнымі электрапрыборамі;
- не пакідаць электраабагравальнікі уключанымі на ноч. А таксама не сушыце на іх вопратку, трымайце на адлегласці ад штор, ложкаў;
- не карыстацца самаробнымі электрапрыборамі;
- не пакідаць без нагляду электрапрыборы, падлучаныя да сеткі;
- награвальныя прыборы да іх уключэння ўсталёўваць на падстаўкі з негаручых матэрыялаў;
- не накрываць электралямпы і свяцільні паперай, тканінай і іншымі гаручымі матэрыяламі;
- пры эксплуатацыі электрапрыбораў выконваць «інструкцыю па ўжыванні». Не выкарыстоўваць электрапрыборы не па прызначэнні!
Калі загарэўся электрапрыбор:
- абясточце электрапрыбор (адключыце яго ад разеткі або цалкам абясточце памяшканне);
- накрыйце яго цяжкай, шчыльнай тканінай, каб спыніць доступ кіслароду;
- калі ў першыя хвіліны справіцца з узгараннем не ўдалося, тэрмінова пакіньце памяшканне - дым вельмі небяспечны! - абараняйце органы дыхання хусткай, рукавом адзення;
- сыходзячы, шчыльна зачыніце вокны і дзверы, каб пазбегнуць распаўсюджвання пажару;
- апавясціце суседзяў;
- тэлефоны службы выратавання 101або 112.
"Растлумачце сваім дзецям правілы карыстання электрапрыборамі, абмяжуйце магчымасць іх непажаданага кантакту з электрычнасцю. Не пакідайце ў разетцы відэлец шнура харчавання, нават калі электрапрыбор выключаны. Выконваючы простыя правілы, вы зможаце засцерагчы ад пажару сябе і сваіх блізкіх".
Поделиться в соцсетях: