Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

19 студзеня – Дзень выратавальніка: Аляксандр Дзенясюк і яго каманда

17/01/2018 РОЧС МЧС

Трывожны сігнал, каманда да збору, хвіліна-другая - і ўся дзяжурная змена каравула пажарнай аварыйнай выратавальнай часці і тэхніка гатова на вызаў. Колькі такіх каманд за свае працоўныя будні выконваюць кобрынскія пажарныя, людзі, якія выбралі мэтай жыцця выратаванне чалавека, людзі, якія з гонарам і вялікай адказнасцю нясуць ускладзеныя на іх абавязкі. У звычыйным жыцці яны – даволі сціплыя і нешматслоўныя, напэўна, прывыклі даказваць усё не словам, а справай.

Начальнік каравула ПАВЧ №1 г. Кобрына Аляксандр Дзенясюк свой шлях у якасці выратавальніка пачынаў у 2003 годзе са звычайнага пажарнага. Ужо першы вызаў на ліквідацыю надзвычайнай сітуацыі дапамог зразумець хлопцу, што хоць выбраная прафесія на самай справе больш празаічная, чым намаляваная калісьці ў свядомасці, але менавіта такая, пра якую ён марыў з дзяцінства. У 2014 годзе Аляксандр Іванавіч закончыў завочнае аддзяленне Камандна-інжынернага інстытута МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Інжынер па папярэджванні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый” і ўзначаліў ПАВЧ №3, а ў 2016 годзе пераведзены камандаваць ПАВЧ № 1 г. Кобрына.- Безмоўна, адказнасць на плечы адразу ж выпадае большая, бо што значыць - ты адзін і што каманда з 11 чалавек, а таксама поўная адказнасць за тэхніку, - згаджаецца з маімі думкамі наконт абавязкаў камандзіра Аляксандр Дзенясюк. – Але калі каманда зладжаная, калі кожны добра ведае свае абавязкі, з паўслова, нават з адзінага погляду разумее цябе, то гэта толькі выклікае гонар за сваіх хлопцаў. А яны ў мяне ўсе такія, і тыя, што прыйшлі зусім нядаўна, і “старажылы”, якія перадаюць свой вопыт маладым.Першае, што выпрацоўваюць вопытныя пажарныя ў маладых, - у экстрымальных сітуацыях забыцца пра страх . Як чалавек, які ўзначальвае каманду, ад зладжаных дзеянняў якой залежаць жыцці людзей, Аляксандр Іванавіч сцвярджае, што нават невялікае хваляванне, імгненная разгубленасць могуць перадацца калектыву ці прывесці да панікі людзей, якім аказваецца дапамога. А гэтага дапусціць нельга. Ужо потым, калі справа зроблена, звычайна і прыходзіць да камандзіра ўсведамленне таго, што ўсё магло склацца не так паспяхова.На ліку ПАВЧ № 1 г. Кобрына за 2017 год 9 выездаў на ліквідацыю складаных надзвычайных сітуацый, гэта не ўключаючы тых, якія звязаны з тушэннем травы, лясных масіваў, тарфянікаў і выездаў з мэтай дапамогі ў іншыя раёны вобласці. Тушэнне жылых дамоў і кватэр, выратаванне з іх людзей, эвакуацыя разгубленых жыхароў-сусудзяў па лесвічнай пляцоўцы… Добра, калі ўсё абыходзіцца без чалавечых ахвяр. На жаль, выпадкі бываюць розныя,і часам выратавальнікі нічога не могуць зрабіць, бо сітуацыя залежыць ужо зусім не ад іх, як, напрыклад, у ліквідацыі наступстваў дарожнай аварыі, што адбылася ў канцы года, калі з-пад машыны, што збочыла ў кювет, трэба было ратаваць чалавека.Прысутнічае ў Аляксандра Іванавіча і кобрынскіх выратавальнікаў і практыка адшуквання людзей. Мінулая восень, калі прыйшлося выязджаць на пошукі прапаўшых жыхароў з вёскі Хабовічы і аграгарадка Павіцце, паказала, што такіх выпадкаў нават па Брэсцкай вобласці фіксуецца шмат. Узаемныя пошукі кобрынскіх пажарных з супрацоўнікамі РАУС жыхара з вёскі Старадубцы Гарадзецкага сельсавета прывялі да агульных станоўчых вынікаў.Ёсць у маладога камандзіра і яшчэ адзін вялікі і самы адказны абавязак – абавязак мужа і бацькі перад сваёй жонкай Нінай, дачкой Юляй і сынам Мікітам. Як заўважае Аляксандр Іванавіч, ён робіць усё магчымае, каб сям’я не жыла са страхам, што ў яго бяспечная прафесія, а ганарылася ім. А калі малы Мікіта падрасце, і, прымерыўшы бацькаву форму, свядома заявіць, што хоча стаць выратавальнікам, той не будзе супраць.Алена БАКУН.НА ЗДЫМКУ аўтара: Аляксандр Дзенясюк са сваёй камандай - каравул ПАВЧ №1 г.Кобрына.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу

Последние новости