Цырымонія ўручэння маладым кабрынчанам пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь і членскіх білетаў ГА “БРСМ” прайшла ў Палацы культуры напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук і намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык.
Цырымонію ўрэчэння пашпартоў праводзіць Іван Даўжук
Цырымонію ўручэння членскіх білетаў ГА “БРСМ” праводзіць Валянцін Трубчык
У гэты дзень малая зала Палаца культуры сабрала лепшых прадстаўнікоў моладзі – выдатнікаў вучобы, актывістаў маладзёжнага руху, пераможцаў алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. Пад апладысменты прысутных Іван Даўжук уручыў маладым кабрынчанам пашпарты і кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Знамянальным гэты дзень стаў і для тых, хто папоўніў рады Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі – аб’яднання для дзейных, актыўных і крэатыўных. Членскія білеты ГА “БРСМ” уручыў Валянцін Трубчык.

(Злева направа) Іван Даўжук, Марына Палявода і Валянцін Трубчык з маладымі грамадзянамі Кобрыншчыны
Не засталіся без увагі ў гэты дзень і ўдзельнікі шматлікіх цікавых праектаў, якімі славіцца жыццё ГА “БРСМ”. Узнагароды пераможцам і прызёрам абласнога конкурсу на лепшы сацыяльны ролік, анлайн-праекта “У саюз з сябрамі”, а таксама раённага творчага конкурсу бук-трэйлераў “Кніга з экрана” ўручыла першы сакратар Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Марына Палявода.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота: Дзмітрый БЯЛОЎ.
Поделиться в соцсетях: