Традыцыйная пленарная жнівеньская нарада педагагічных работнікаў раёна адбылася ў мінулую пятніцу ў Палацы культуры. Сёлетняе мерапрыемства праходзіла ў кантэксце святкавання 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі па тэме: “Праз якасць адукацыі – да фарміравання грамадзяніна і патрыёта”.Актыўны ўдзел у жнівеньскай нарадзе прынялі прадстаўнікі мясцовай вертыкалі ўлады, дэпутацкага корпусу, прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў Кобрыншчыны.У фае разгарнуліся шматлікія прэзентацыйныя выставы навучальных устаноў Кобрыншчыны, якія распавядалі аб вялікім патэнцыяле ў частцы інтэрактыўных падыходаў у выхаваўчым і навучальным працэсах, развіцці дзелавых і партнёрскіх стасункаў з замежнымі калегамі, энергазберагаючых тэхналогіях, асновах здаровага ладу жыцця і бяспекі жыццядзейнасці і інш.Цікавай і змястоўнай атрымалася справаздача начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіны Радковіч аб выхаванні грамадзянскасці, патрыятызму і маральнасці, праблемах, пошуках новых падыходаў у дзейнасці ўстаноў адукацыі Кобрынскага раёна. Як паказала жыццё, з цягам часу набыты годны вопыт работы па адзначаных прыярытэтных накірунках, які афіцыйна прызнаны высокаэфектыўным як на абласным, так і на рэспубліканскім узроўнях. Аб гэтым сведчаць шматлікія ўзнагароды. Напрыклад, перамога калектыву Кіселявецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы ў абласным конкурсе “Школа аграгарадка - школа грамадзянскасці, патрыятызму і маральнасці”. Матэрыялы шэрагу ўстаноў былі адзначаны на рэспубліканскай выставе метадычных матэрыялаў і педагагічнага вопыту “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Вопыт і практыка”. Прыкладам рэалізацыі сучаснага падыходу ў грамадзянскім выхаванні з’яўляецца ДУ “Дзіцячы сад-сярэдняя школа № 4”, дзе на працягу шэрагу гадоў працуюць класы ваенна-патрыятычнай і прававой накіраванасці.У новым навучальным годзе, адзначыла Галіна Радковіч, неабходна і далей развіваць пошукавую і даследчую работу па вывучэнні гісторыі баявога мінулага, абнаўляць і папаўняць экспзіцыі школьных музеяў, ушаноўваць памяць абаронцаў Радзімы.Шмат гаварылася на пасяджэнні і аб узроўні паспяховасці навучэнцаў, засваенні навучальнай праграмы, дзе першую скрыпку сыграюць, вядома ж, прафесійныя педагагічныя кадры. Пуцёўку ў дарослае жыццё пасля завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі сёлета атрымаў 631 адзінаццацікласнік, з іх 21 выпускнік атрымаў атэстаты з адзнакай, 114 узнагароджаны пахвальнымі лістамі за поспехі па засваенні асобных прадметаў. Нямала ўвагі надавалася стварэнню і прасоўванню інтэрнэт-сайтаў навучальных устаноў, фінансавай адукацыі дзяцей, арганізацыі мерапрыемстваў у межах Года беражлівасці, развіццю школьных лясніцтваў, “зялёных” школ, рабоце з другаснымі рэсурсамі, добраўпарадкаванню школ і інш.
Паводзіны моладзі заўсёды знаходзяцца ў полі зроку педагогаў. На рэальных лічбах і фактах начальнік РАУС Максім Субота ярка праілюстраваў крымінагенную сітуацыю на Кобрыншчыне, якая тычылася непаўналетніх, у чарговы раз нагадаў прысутным аб важнасці павышэння ўвагі ў частцы маральна-прававога выхавання падрастаючага пакалення.- Мы павінны выхоўваць маладое пакаленне праз прызму асабістай культуры дарослых, - адзначыў, выступаючы на нарадзе, старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. - Перш за ўсё вельмі важна прыцягваць нашых дзяцей у сацыяльна значную дзейнасць, якая б фарміравала актыўную грамадзянскую пазіцыю, спрыяла вырашэнню жыццёвых праблем, уменню дзейнічаць у складаных і небяспечных сітуацыях. Важна сістэмна займацца прафілактыкай шкодных звычак і правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі, ненарматыўнага лексікону, празмернага захаплення сацыяльнымі сеткамі, прапагандаваць фізкультуру і спорт у тандэме з бацькамі.Аляксандр Іванавіч шчыра падзякаваў педагогам за іх плённую працу, павіншаваў з новым навучальным годам. Далучыўся да гэтых слоў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук.Таксама ў час нарады з прэзентацыямі выступілі прадстаўнікі школ Кобрыншчыны, якія падзяліліся перадавымі напрацоўкамі ў адукацыйнай сферы.Ва ўрачыстай абстаноўцы адбывалася цырымонія ўручэння супрацоўнікам педагагічнай нівы ўзнагарод Міністэрства адукацыі Рэспублкіі Беларусь, Брэсцкага аблвыканкама, Кобрынскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Гучалі прыгожыя песні, сардэчныя словы… Радуе тое, што нягледзячы на выклікі часу і іншыя праблемныя фактары бясцэнныя вопыт і веды гэтых дасведчаных людзей надзейна перадаюцца нашым нашчадкам.Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: