Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

Увага! «Прамая тэлефонная лінія»

22/09/2011 Официально

Восьмага верасня бягучага года ў райвыканкаме прайшла «прамая лінія» начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Віктара Дубоўскага і спецыялістаў аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Адказы на найбольш вострыя з іх мы публікуем у нашай газеце.

- Мае дзеці працуюць у Мінску, але хочуць вярнуцца ў Кобрын. Раскажыце, калі ласка, як ім стаць на улік тых, каму патрэбна паляпшэнне жыллёвых умоў?

- Па-першае, патрэбна рэгістрацыя ў горадзе Кобрыне. Пасля таго, як яны зарэгіструюцца, ізноў узнікае шмат нюансаў. Што гэта за сям'я, да 31 года яны ці старэйшыя. Таму што маладыя  сем'і, у якіх муж ці жонка знаходзяцца ва ўзросце да 31 года і абодва маюць першы шлюб, становяцца на асобны ўлік, нават незалежна  ад плошчы бацькоў.  Гэта ў тым выпадку, калі ў іх уласнасці няма  жылля ці яны не здымаюць па дагаворы найму дзяржжыллё, - гаворыць галоўны спецыяліст аддзела ЖКГ райвыканкама Вера Марчук.

А калі ім ужо за 31 год, яны зарэгіструюцца ў бацькоў на правах членаў сям'і і там будзе дастаткова квадратных метраў на чалавека (больш за 15 кв. м), то іх ніхто не паставіць на асобны ўлік.

- Як зрабіць таннейшым кошт будаўніцтва ў жыллёва-будаўнічым кааператыве?

- Зменшыць кошт не ўяўляецца магчымым, - адказвае на пытанне начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Віктар Дубоўскі. - Увод жылля ў бягучым годзе будзе ажыцяўляцца па коштах, устаноўленых 15 мая 2011 года. Такое рашэнне было прынята кіраўніком краіны ў адпаведным указе, таксама была пастанова Савета Міністраў і рашэнне аблвыканкама. І мы будзем прытрымлівацца гэтых дакументаў. Гэта значыць дамы, якія мы ўвядзем сёлета ў эксплуатацыю, будуць па старой цане.  Аднак з наступнага года кошт будаўніцтва жылля будзе расці. Вы ж самі разумееце, што не стаяць на месцы цэны на будматэрыялы, тэхніку і г.д.

Падрыхтавала Настасся ЗАНЬКО

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу