Прогноз погоды
Вт, 21 октября 2025

«У нас індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці» - падкрэслівае загадчыца Навасёлкаўскага дзіцячага сада Наталля Анцута

21/10/2025 Кобрин Сельсоветы Новоселковский сельсовет ОМЕЛЬЯНЧУК

Адчыняю дзверы Навасёлкаўскага дзіцячага сада, на парозе з цёплай усмешкай мяне сустракае загадчыца Наталля Анцута.

21 кастрычніка, "Кобрынскі веснік"/  У гэты момант узнікае адчуванне, быццам вярнулася ў дзяцінства – з яго бесклапотнасцю, гульнямі і шчырай радасцю.

Лёгка любіць сваіх дзяцей, але, калі дзеці не родныя па крыві і іх цэлая група, гэта патрабуе асаблівага падыходу. Зараз у Беларусі праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові, і гэты невялічкі вясковы куток яскрава ілюструе, як свежае паветра, шум бярозак, любоў і клопат аб’ядноўваюць дзяцей.

Кіраўнік установы Наталля Дзям’янаўна працуе тут з 1998 года.

«Мая работа – гэта не проста прафесія, гэта прызванне, – дзеліцца яна. – Кожнае дзіця для мяне быццам роднае. Я бачу, як яны растуць, развіваюцца, і гэта прыносіць велізарнае задавальненне».

Наталля сама маці дваіх сыноў і бабуля маленькага ўнука, што робіць яе падыход да дзяцей яшчэ больш шчырым і цёплым. Сад – беларускамоўны. Гэта падкрэслівае захаванне культурных традыцый. З-за спецыфікі сельскай мясцовасці ў выхаванцаў бывае розная гаворка, але гэта толькі дадае прыгажосці.

Арганізаваны падвоз для 13 дзяцей з навакольных вёсак. Усяго ў садзе іх 23, чацвёра – узростам да трох гадоў. Цікава, што 11 сем’яў – шматдзетныя, гэта робіць калектыў яшчэ больш згуртаваным. 

7F1A9302 2

Рухавіком грамадскага і ідэалагічнага жыцця ўстановы з’яўляецца Раіса Чубрык – выхавальнік малодшай рознаўзроставай групы і прафсаюзны лідар. Яна не толькі клапоціцца пра дзяцей, але і фарміруе грамадскую думку, аб’ядноўваючы ўсіх вакол агульных ідэй.

Усе выхавальнікі і супрацоўнікі – сапраўдная каманда: яны дапамагаюць у добраўпарадкаванні тэрыторыі, вядзенні дакументацыі, арганізацыі мерапрыемстваў і нават у паўсядзённых клопатах. Загадчыца падтрымлівае сяброўскія сувязі з калегамі, якія працавалі ў садзе з самага яе прыходу. Многія з іх сталі сапраўднымі сябрамі,  і гэта пачуццё агульнасці перадаецца ўсім.

7F1A6578 2

7F1A6582 2

7F1A6583 2

Бацькі дзяцей таксама актыўныя памочнікі. Яны ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы свят і аснашчэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. Многія з іх – былыя выхаванцы гэтага ж сада, якія цяпер прыводзяць сюды сваіх дзяцей.

«Гэта кругазварот пакаленняў, – усміхаецца Наталля. – Яны ведаюць, як тут усё ўладкавана, і з радасцю дапамагаюць».  «У нас індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці, – расказвае загадчыца. – Гэта развівае душу, творчасць і эмпатыю. Замест гаджэтаў – шмат метадычных распрацовак і дыдактычных гульняў».

У эпоху, калі лічбавыя тэхналогіі пранікаюць паўсюль, гэты сад нагадвае: любоў не ведае межаў, чужых дзяцей не бывае.

Тэкст і фота Ірыны АМЕЛЬЯНЧУК 

Поделиться в соцсетях:


Последние новости