Прогноз погоды
Пт, 27 июня 2025

У межах святкавання Дня горада ў Кобрынскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка “Гэта наша памяць. 80-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвячаецца”

19/07/2024 Районный исполнительный комитет

У межах святкавання Дня горада ў Кобрынскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка “Гэта наша памяць. 80-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвячаецца”. Зборнік (выдавец Наталля Ніжнік) выдадзены пры падтрымцы Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Ён змяшчае творы 6 кобрынскіх аўтараў, якія з’яўляюцца членамі клуба “ПаэтыКо”, што дзейнічае пры Брэсцкім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі (кіраўнік клуба - Наталля Ніжнік (Кандрашук)). У новым выданні надрукаваны творы на рускай і беларускай мовах Наталлі Кандрашук, Алены Котавай, Якава Лагвіновіча, Марыны Міхалюк, Надзеі Момлік, Зінаіды Навасад.

Першая частка зборніка – “Ля помнікаў бязлітаснай вайны” – месціць творы, якія з’явіліся пад уплывам сустрэч аўтараў з манументамі і мемарыяльнымі комплексамі Вялікай Айчыннай вайны, як вынік роздумаў аб лёсах спаленых весак Кобрыншчыны. Творы другога раздзела кнігі – “Памяць сэрца” – распавядаюць аб Вялікай Айчыннай вайне праз прызму сям’і.

У трэцім раздзеле – “Рэха Вялікай Айчыннай” – сучасныя аўтары дзеляцца з чытачамі сваімі думкамі наконт ваенных часоў.

Падчас прэзентацыі намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Ганна Брынчук павіншавала ўсіх прысутных з Днём горада і 80-годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўручыла аўтарам зборнікі з іх творамі, а вакальная група бібліятэкі “Фантазія” аздобіла мерапрыемства сваім выступленнем.

У бліжэйшы час кніга з’явіцца ў бібліятэках горада, раёна і агульнаадукацыйных устаноў, і з творчасцю таленавітых землякоў змогуць пазнаёміцца ўсе аматары сучаснай літаратуры.

Поделиться в соцсетях: