Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

У госці- з усмешкай і дабрынёй

09/08/2009 Социум

    Работа ў супрацоўнікаў раённага вузла поштавай сувязі заўсёды складаная. Свежая прэса, пісьмы, паштоўкі, пенсіі на дом, спаджывецкія тавары… Усё павінна быць дастаўлена адрасату ў аператыўны тэрмін. Але для паспяховай работы гэтага можа быць і не дастаткова. Важную ролю адыграюць такія важныя чалавечыя якасці, як камунікабільнасць, паразумене, шчырасць, добрый настрой і ўсмешка.

    Паштальён 3 аддзялення Кобрынскага РВПС Лідзя Лаўранюк заўсёды выкарыстоўвае такія простыя, але важныя сакрэты прафісійнага майстэрства. У любое надвор’е, пару года яна вось ужо дваццаць гадоў прыносіць у дамы кабрынчан свежыя друкаваныя выданні.

    Цяепр яна абслугоўвае прыватны сектар – вуліцы Новую, Каралёва, Шырокую, завулік Светлый, Дальні і інш. І ведае добра ў твар кожнага свайго кліента. Для некаторых людзей, асабліва пажылых, візіт Лідзіі – добры повад пагутарыць за жыццё, абмяняцца апошнімі мясцовымі навінамі.

    Цяпер, у эру інтэрнэту і сучасных інфармацыйных тэхналогій друкваным выданням складана канкурыраваць у сусветнай інфакрмацыйнай прасторы. Тым не менш, сцвярджае паштальён, многія людзі верныя сваім шматгадовым традыцыям і па-ранейаму са здавальненем выпісваюць газеты і часопісы. Прыемна, што многія чытачы па-ранейшаму маюць давер і да раённай газеты “Кобрынскі веснік”. Дарэчы, Лідзя Сцяпанаўна сама рэгулярна чытае і выпісвае “раёнку”, рэкамендуе яе многім кліентам.

    Зусім нядаўна па выніках конкурса, які праводзіся пад эгідай рэдакцыі газеты “Кобрынскі веснік”, паштальёны Лідзія Лаўранюк, Святлана Гардзейчык і Людміла Зялінская добра выканалі план тыражу у межах падпісной кампаніі, за што былі заахвочаны адміністрацыяй рэдакцыі. У год 70-гадовага юбілею “раёнкі” паштальёны жадаюць газеце далейшага квітненя і развіцця, каб усе мары калектыву рэдакцыі здзейсніліся.
    Раман Мельнік

    На здымку аўтара Паштальён 3 аддзялення Кобрынскара РВПС Лідзія Лаўранюк

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу

Последние новости