Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

Телепроект СТВ: теперь и в Кобрине

20/08/2014 Социум Молодёжь Творчество Конкурсы

13 жніўня ў Кобрынскім Палацы культуры адбылося праслухоўванне кандыдатаў для ўдзелу ў кастынгах музычнага праекта СТБ “Спяваючыя гарады. Трэці сезон”. Яго мэта - адкрыццё новых імёнаў беларускага шоу-бізнесу.У гэтым годзе папулярны тэлевізійны праект праводзіцца ў новым фармаце, аб асаблівасцях якога расказала выканаўчы прадзюсар Кацярына Генкіна.Адборачныя туры для кастынгаў праводзяцца ў 66 гарадах нашай краіны. У Брэсцкай вобласці адбор кандыдатаў ажыццяўляецца ў 11 гарадах. На этапе папярэдняга кастынгу здымаецца відэаматэрыял, ідуць жывыя зносіны арганізатараў з кандыдатамі. “Мы выбіраем найбольш цікавых і таленавітых”, – заўважае прадзюсар.

Паводле вынікаў прагледжанага відэа рэжысёр і генеральны прадзюсар праекта адбяруць лепшых выканаўцаў для кастынгу ў абласным цэнтры, дзе і разгорнецца вялікае шоу. У Брэсцкай вобласці плануецца выбраць 50 творчых адзінак. За кожнай вобласцю замацаваны творчыя групы ў складзе рэжысёра, прадзюсара, стыліста, харэографа і вакаліста. Яны будуць працаваць з тымі ўдзельнікамі, якія пройдуць у паўфінал і фінал.

“У адрозненне ад папярэдніх сезонаў, зараз сапернічаць паміж сабой будуць вобласці”, - усміхаецца Кацярына Генкіна.Праект абяцае быць цікавым, бо арганізатары імкнуцца развіць унутраную гісторыю паміж удзельнікамі, стварыць паўнацэннае тэлевізійнае шоу.

У перадкастынгу ў нашым горадзе прынялі ўдзел 13 чалавек. Нягледзячы на тое, што большасць з іх раней удзельнічала ў розных конкурсах, яны хваляваліся. Ужо не першы раз спрабуе свае сілы ў гэтым праекце Алёна Свідуновіч. “Для мяне важна не перамога, а эмоцыі”, - гаворыць дзяўчына.Другі раз у праекце і Крысціна Алешка. У мінулым сезоне яна прайшла ў другі тур, аднак па асабістых прычынах не змагла прыняць удзел у паўфінале. Не засталася ўбаку ад конкурснага адбору і вучаніца Астроміцкай сярэдняй школы Людміла Куксюк. Для дзяўчыны праект – магчымасць рэалізавацца.Цікавыя выступленні, смелае акапэльнае выкананне прадставілі сталічным гасцям кабрынчане і жыхары раёна. Спадзяемся, што тыдні праз два на іх мабільныя тэлефоны паступяць чаканыя званкі ад арганізатараў праекта з запрашэннем на кастынг у Брэст.Людміла ДУБІНА.

На здымках: кандыдаты  Крысціна Алешка, Ганна Ткачэнка, Павел Лесік,  Кацярына Кацёлка.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу