Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

Справа гонару

03/06/2010 Молодёжь

Традыцыйна другая палова мая ў Кобрынскім раённым ваенкамаце – гарачы час. У гэтыя дні тут праводзяцца мерапрыемствы па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

Будучыя абаронцы Айчыны праходзяць агляд медыцынскай камісіі. Канчатковы вердыкт спецыялістаў адыграе найважнейшую ролю ў лёсе юнакоў. Паводле слоў начальніка аддзялення прызыву РВК маёра Алега Андрашчука, у такія падраздзяленні, як, напрыклад, рота ганаровай варты ці войскі спецпрызначэння, існуе конкурсны адбор. Прызыўнікі павінны не толькі адпавядаць усім патрабаванням, якія прад’яўляюцца па стану здароўя, але і мець бездакорную рэпутацыю. Немалаважным этапам прызыўной кампаніі з’яўляецца маральна-дзелавы адбор. У адведзены тэрмін згодна з зацверджанымі графікамі Кобрынскі ваенкамат наведваюць прадстаўнікі воінскіх часцей і злучэнняў, каб правесці з прызыўнікамі гутаркі, вызначыць, хто ў бліжэйшай будучыні стане іх падначаленымі.Аднымі з нямногіх нашых землякоў, якім пашчасціла трапіць у элітныя воінскія падраздзяленні, сталі выпускнікі Кобрынскага ДПТК будаўнікоў Мікалай Пішчык і Юрый Кашалюк. Служба ў арміі для хлопцаў - важны і адказны крок у жыцці.- Добра разумею, што неабходна быць выдатна фізічна падрыхтаваным да службы ў войсках, - гаворыць Мікалай Пішчык. – Я не першы год займаюся валейболам, атлетычнай гімнастыкай у трэнажорнай зале. Мару застацца ў арміі і служыць далей па кантракце.Бацька і брат Юрыя Кашалюка ў свой час аддалі доўг Айчыне, і таму для юнака ісці ў армію – справа гонару.Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.НА ЗДЫМКУ: Алег Андрашчук праводзіць гутарку з прызыўнікамі.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу