На працягу трох дзён - 24-26 чэрвеня - зацішша, да якога звыклі нешматлікія жыхары вёскі Вялікія Прылукі, перарывалі гучныя галасы. Тут праходзіў V фестываль бардаўскай песні і паэзіі “Сонечны”. Для арганізатараў – кобрынскага барда Юрыя Харэвіча і ўдзельнікаў народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел” Кобрынскага Палаца культуры на чале з кіраўніком Людмілай Лазюк, сёлетняе мерапрыемства адбылося пад грыфам “юбілейнага” і мела асаблівае значэнне. Па-ранейшаму вернымі спадарожнікамі фестывалю засталіся яго партнёры - СТАА “ВП Палессе” і ДДЛГУ “Кобрынскі доследны лясгас”.Важную падзею з “юбілярамі” раздзяліў старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля, намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, якія падзякавалі арганізатарам за добрую ініцыятыву, якая дае магчымасць кабрынчанам штогод далучацца да бардаўскага мастацтва ў лепшых яго ўзорах.Маштабы фестывалю былі як заўсёды ўнушальнымі: мерапрыемства аб’яднала шматлікіх аматараў музыкі і вершаў з розных куткоў Беларусі, а членства журы нават выйшла за межы рэспублікі. Так, удзельнікаў намінацый “Аўтар”, “Аўтар музыкі” “Выканаўца”, “Выканальніцкі калектыў” разам з пастаяннымі суддзямі Тарасам Юркевічам і Сяргеем Панамаровым судзіў папулярны бард з Санкт-Пецярбурга Сяргей Сувораў. Часткова абнавіўся склад журы ў намінацыі “Паэзія”. Паэтычнае майстэрства ацэньвалі паэтэса з Баранавіч Галіна Ліс і мастак пяра Васілій Банаў з Брэста. Адносна ўдзельнікаў фестывалю хацелася б заўважыць, што ўсе яны апантаныя мастацтвам музыкі і слова, і ў поўнай меры разумеюць іх сілу.У час творчых майстэрняў канкурсанты не толькі дэманстравалі сваё майстэрства, а разам з тым шліфавалі яго. Так, выступленні суправаджаліся падрабязным аналізам, які суддзі давалі з “вышыні” свайго вопыту. Дарэчы, у межах мерапрыемства прайшлі выступленні і ўсіх абладальнікаў “Гран-пры” фестывалю: Святланы Жук (2012), Вікторыі Лукашук (2013), Валянціны Клачковіч (2014), Ларысы Скроба (2015), што таксама давала пэўны навучальны эфект.Сёлета ж прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: лаўрэатам ў намінацыі “Аўтар” стала Фатнева Алена з Салігорска, лепшым выканаўцам прызнана Вера Моніна з Брэста, яна ж атрымала заахочвальны прыз “Надзея фестывалю” як самая юная яго ўдзельніца. Лепшай у паэзіі, а значыць абладальнікам тытула “Залатое пяро” стала кабрынчанка Наталля Цярэнцьева, удзельніца народнага аматарскага аб’яднання “Белі бусел”.Людміла ДубінаНа здымку: непаўторныя імгненні фестывалюФота аўтара
Поделиться в соцсетях: