Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

На Кобринщине прошёл субботник

20/04/2015 Благоустройство

Здольнасць адчуваць, калі больш за ўсё патрэбна твая дапамога, і разумець, дзе яна патрэбна ў першую чаргу – вельмі добрая рыса. Асабліва зараз,  калі жыхары нашага горада выходзяць на вуліцы, каб унесці свой працоўны ўклад у навядзенне парадку і чысціні. Аднымі з першых  прынялі ўдзел у суботніку актывісты раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Сваімі ўражаннямі ў час акцыі падзялілася першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Люділа ЧЫРУН.
- Сёння мы працуем з “пярвічкай” сярэдняй школы № 9, у суботніку прымаюць удзел каля 30 вучняў. Наша задача – прыбраць ад смецця берагі Боны на ўчастку ад вуліцы Савецкай да вуліцы Нікалаева. Хацелася б з задавальненнем адзначыць, што ўсе вучні ўспрынялі ідэю суботніка з сапраўдным энтузіязмам – як, прынамсі, і іншыя мерапрыемствы такога кшталту. Адным словам – цягнуць на вяроўцы нікога не давялося.
І сапраўды, гледзячы на вясёлы энтузіязм у вачах, станавілася зразумелым: гэтыя людзі неабыякавыя да выгляду свайго роднага горада. А вось мясцовасць, дзе давялося працаваць моладзі, такім аптымізмам не радавала – то тут, то там спаткаліся шматлікія сляды жыццядзейнасці, а калі быць больш дакладыным – нядбайнасці. Пласцікавыя і шкляныя бутэлькі, каністры, разнастайныя пакеты і іншае смецце адзін за адным напаўнялі вялікія мяшкі, якія прывез  для работы моладзі начальнік участка санітарнай ачысткі і добраўпарадкавання  КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” Анатоль Сацык. Усё сабранае згружалася ў машыну і адпраўлялася на станцыю перапрацоўкі. Увогуле, увесь працэс нечым нагадваў дзейнасць працавітай калоніі мурашак – так хутка, мэтанакіравана і старанна прыбіралі вучні шлях свайго руху. А вось мясцовым жыхарам і ўладальнікам агародаў па баках канала Бона, каля якіх і былі знойдзены самыя вялікія скапленні смецця, ёсць нагода задумацца і нарэшце пачаць ставіцца больш уважліва да зямлі, на якой мы жывем.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу