Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

Кобринские врачи побывали в амплуа дизайнеров и журналистов

14/12/2011 Здаровы лад жыцця Конкурсы

Сярод аддзяленняў аховы здароўя Кобрынскага раёна прайшоў конкурс на лепшы санітарны бюлетэнь, прысвечаны тэматыцы ВІЧ і СНІДу. Патрэбна было стварыць найбольш інфарматыўны і сучасна аформлены бюлетэнь. Арганізатары - кабінет здаровага ладу жыцця Кобрынскай ЦРБ - адным з самых галоўных патрабаванняў выставілі  сучаснасць і інфарматыўнасць пададзеных работ.

Пераможцамі сталі філіялы “Раддом” і “Жаночая кансультацыя” Кобрынскай ЦРБ (прызавы фонд - 250 тысяч рублёў). Другое месца заняла амбулаторыя вёскі Павіцце (прызавы фонд - 220 тысяч рублёў), на трэцім - тэрапеўтычнае аддзяленне Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы з прызам у 200 тысяч рублёў.

Азнаёміцца з работамі ўрачоў можна ў Кобрынскім Палацы культуры на працягу бягучага тыдня.

Настасся Занько.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу