Нядаўна былі падведзены вынікі работы арганізацыйных структур ДТСААФ Брэсцкай вобласці за 2012 год. Прыемна, што трэці раз запар Кобрынска-Маларыцкая РАС ДТСААФ стала лепшай. Бліскучую перамогу ў агульным заліку нашым землякам забяспечылі лідзіруючыя пазіцыі ў спартыўнай і арганізацыйна-масавай рабоце, у дзейнасці па выкананні статутных задач абароннага таварыства, а таксама ў навучанні грамадзян прафесіям рабочых (служачых). Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўніцтва абароннага таварыства было ўзнагароджана граматамі і вялікім серабрыстым кубкам.
Як сведчыць старшыня Кобрынска-Маларыцкай РАС ДТСААФ Уладзімір Шпендзік, заваяваць гэтую высокую ўзнагароду ўдалося дзякуючы намаганням і высокаму прафесіяналізму ўсяго працоўнага калектыву.Раман МЕЛЬНІК.НА ЗДЫМКУ: Уладзімір Шпендзік (у цэнтры), намеснік старшыні РАС ДТСААФ па навучальна-вытворчай рабоце Сяргей Гром (злева) і інструктар-метадыст Аляксандр Бродка з заслужанымі трафеямі.Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: