Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

Кампазіцыя кобрынскага зелянгаса – найлепшая!

09/09/2013 Благоустройство Конкурсы

Такое прызнанне атрымаў сапраўды вельмі прыгожы твор работнікаў зелянгаса КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ”, з якім яны нядаўна ўдзельнічалі ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва “Кветкавыя майстры “Ляхавічы-2013”.

За кампазіцыю “Кветкавая планета”, якая гарманічна ўключае ў сабе самыя розныя элементы кветкавага дэкору, яны былі ўзнагароджаны Дыпломам І ступені ад Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.Як адзначылі самі стваральнікі гэтага шматколернага летняга цуду, ідэя выношвалася і абмяркоўвалася не толькі сярод саміх рабочых зялёнага будаўніцтва, яна таксама адточвалася з удзелам кіраўніцтва КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ”, іншых зацікаўленых асоб. І хоць на стварэнне кампазіцыі былі затрачаны немалыя сродкі – толькі па самых сціплых падліках давялося выдаткаваць 10 мільёнаў рублёў, прызнанне таленту нашых майстроў абсалютна аб’ектыўнае. Кабрынчанам вельмі прыемна, што падобныя кветкавыя “планеты” з’яўляюцца непаўторным упрыгажэннем нашага роднага горада.НА ЗДЫМКУ: рабочыя зялёнага будаўніцтва ў “гарачы” дзянёк падрыхтоўкі букетаў да Дня ведаў (злева направа): Надзея Жук, Алена Рыжук, Наталля Распамарова, Марыя Сталярская і Наталля Шавялёнак.Ігар СІДАРУК.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу