Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

Итоги олимпиад по учебным предметам на Кобринщине

21/01/2015 Образование

У мінулым нумары “раёнкі” мы расказалі аб тым, як у Кобрыне праходзіў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па прадмеце “Працоўнае навучанне”, а таксама абяцалі паведаміць, хто ж стане пераможцам.Дыплом трэцяй ступені сярод дзяўчат атрымала навучэнка СШ № 7 Сафія Якусь.Але гэта не ўсе дыпломы, якія дасталіся кабрынчанам. 23 прадстаўнікі Кобрыншчыны ўнесены ў спіс дыпламантаў трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Хто яны?Дыплом першай ступені па хіміі атрымала адзінаццацікласніца ДУА “СШ № 7 г. Кобрына” Надзея Вашчонак (настаўнік Наталля Усатава), першым у алімпіядзе па гісторыі стаў вучань гімназіі г. Кобрына Дзмітрый Грыкень (настаўнік Святлана Васілюк).Дыпломы другой ступені атрымалі: Ганна Блядай з Дзівінскай сярэдняй школы ў алімпіядзе па матэматыцы, Таццяна Новік з СШ № 3 - па гісторыі, Раман Ляўчук з СШ № 8 - па грамадазнаўстве.18 навучэнцаў сталі прызёрамі трэцяй ступені.Найбольшая колькасць дыпломаў (6) дасталася навучэнцам ДУА “СШ № 8”.Сярод дыпламантаў з сельскіх школ - прадстаўнікі Дзівінскай і Астроміцкай устаноў адукацыі. Трое навучэнцаў адзначаны пахвальнымі водгукамі па інфарматыцы, матэматыцы і хіміі.Віншуем пераможцаў і жадаем новых дасягненняў!Ірына ЛЕСІК.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу