Пн, 31 марта 2025
Прогноз погоды

Інфармацыйная гадзіна да Дня Канстытуцыі прайшла ў Залессе

15/03/2025 Наши люди Залесский сельсовет ОМЕЛЬЯНЧУК

Інфармацыйная гадзіна да Дня Канстытуцыі РБ у фармаце круглага стала прайшла ў Залескім цэнтры культуры і вольнага часу.

Тэматычную бяседу правяла загадчык цэнтра Марына Салаш-Гардзіевіч, завяршыла мерапрыемства інтэрактыўная праграма ад бібліятэкара Ірыны Пакалюк.

Вучні 5-6 класаў Залескай сярэдняй школы паслухалі казку пра зараджэнне правілаў на зямлі мільёны гадоў таму, праверылі свае веды ў галіне правоў і абавязкаў кожнага грамадзяніна, а таксама паўдзельнічалі ў займальным конкурсе «Казка - хлусня, ды ў ёй намёк...» і ў гульне «Венгерская крыжаванка», падчас якой шукалі правы кожнага дзіцяці. Самым актыўным удзельнікам падарылі кнігу «Сімвалы суверэннай Беларусі» і Канстытуцыю.

Фота Ірыны АМЕЛЬЯНЧУК

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу