Прогноз погоды
Чт, 18 сентября 2025

Другі шанец на жыццё - гісторыя двух буслоў з вёскі Балата

18/09/2025 Кобрин Киселевецкий сельсовет ОМЕЛЬЯНЧУК

Вясна ў Беларусі – час, калі буслы вяртаюцца дадому. Яны аб’ядноўваюцца ў пары, будуюць гнёзды, выводзяць птушанят і, як заведзена ў прыродзе, пакідаюць толькі самых моцных, тых, каго маюць магчымасць пракарміць.

18 верасня, "Кобрынскі веснік"/ Але часам лёс умешваецца ў жыццё тых, хто першапачаткова быў асуджаны на пагібель, і звычайная гісторыя ператвараецца ў кранальную легенду пра сяброўства і клопат.

А справа ў тым, што напрыканцы мая дзве асобіны заблыталіся ў шнурках і ўпалі на зямлю. Жанчына, на градку якой яны зваліліся, убачыла бедных птушак і вызваліла іх. Але адно птушаня зламала ножку і праз паўгадзіны памерла. Другое, хоць і выжыла, але пашкодзіла крыло, якое так і не зраслося.

7F1A5627

Мясцовыя жыхары аб’ядналіся, каб вырашыць лёс птушаняці. Чым карміць? Рыбай, яечным бялком, абаранкамі? Давалі лекі, дзякуючы чаму яно ачуняла. Звярнуліся ў службу выратавання: спецыялісты пасадзілі бусляняў гняздо, спадзеючыся, што супляменнікі прымуць.

«Іншыя буслы пачалі карміць яго, але з-за пералому крыла ён не змог лётаць. Яны зноў скінулі яго і паляцеліў вырай», – распавядае Ганна Левая, жанчына, часткай сям’і якой стаў пацярпелы.

Цяпер ён – Гоша, мясцовы жыхар на агароджанай тэрыторыі яе дома, які адклікаецца на сваё імя. Толькі рыбу ўжывае ў ежу, так што суседзі дружна ловяць і купляюць яе для новага сябра.

І без палётаў жыццё бусляняці напоўнена простымі радасцямі: аглядае свае валоданні, стаіць на пяньках, назіраючы за светам, і чакае пачастункаў. Не толькі Гоша знайшоў выратаванне.

У Галіны Ляшчынскай, яшчэ адной жыхаркі вёскі Балата, з’явіўся свой падапечны – Малыш.

7F1A5722

«У гняздзе нарадзілася трое буслянят, і «бацькі» адразу выкінулі аднаго. Дзеці прынеслі яго да мяне, – дзеліцца Галіна Уладзіміраўна. – Я ўзважыла: усяго 560 грамаў. Зараз ён ужо вялікі, але ў жніўні чамусьці не паляцеў з іншымі, хоць лётае выдатна».

Малыш хутка асвоіўся. Кожны дзень ён прылятае ў госці да Гошы. Яны разам кормяцца – ці звычка, ці сапраўднае сяброўства. А можа, і каханне. Пол асобін не вызначалі, хто ведае?

У вёсцы буслоў любяць і чакаюць, але гэтыя двое – асаблівыя. Яны не проста птушкі, а сябры, якія знайшлі дом сярод людзей, дзякуючы сэрцам неабыякавых жанчын. 

Хутка настане зімовы час, і нашым новым сябрам будзе патрэбна дапамога: зімовы дом (цёплае памяшканне або вальер), рэгулярнае харчаванне (рыба), магчыма, ветэрынарны догляд. Ганна і Галіна ўжо шукаюць рашэнні, але падчас халадоў ежа і жытло стануць праблемнымі. Калі вы гатовыя дапамагчы – звяжыцеся з мясцовымі органамі кіравання.

Тэкст і фота Ірыны АМЕЛЬЯНЧУК 

Поделиться в соцсетях:


Популярные материалы за месяц