Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

Архивисты Беларуси и России с рабочим визитом посетили Кобрин.

06/06/2013 Официально

З 28 па 31 мая ў вёсцы Камянюкі Камянецкага раёна адбылася традыцыйная штогадовая сустрэча кіраўнікоў архіўных службаў і дзяржаўных архіўных устаноў Беларусі, Расіі і Украіны.

У аўторак удзельнікі мерапрыемства на чале з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Адамушкам і намеснікам кіраўніка Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі Уладзімірам Тарасавым з рабочым візітам наведалі Кобрын. Сустрэў дэлегацыі намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. Ён праінфармаваў гасцей аб стане спраў у прамысловасці, бізнесе, сельскай гаспадарцы, турыстычнай сферы.

Як адзначыў у інтэрв’ю журналістам Уладзімір Адамушка, падобныя сустрэчы з калегамі даюць цудоўную магчымасць абмяняцца прафесійным вопытам, абмеркаваць  шэраг актуальных пытанняў, звязаных з прафесійнай дзейнасцю (сумеснае навуковае выкарыстанне архіўных дакументаў і інш.), умацаваць узаемнае супрацоўніцтва паміж трыма краінамі. Шчырыя словы ўдзячнасці ў адрас мясцовых улад выказаў Уладзімір Тарасаў, які быў прыемна здзіўлены прыгажосцю і камфортам горада, гасціннасцю і шчырасцю яго жыхароў.

Члены дэлегацый наведалі Кобрынскі занальны дзяржаўны архіў, дзе азнаёміліся з яго дзейнасцю. З экскурсіямі госці пабывалі ў ваенна-гістарычным музеі імя А.В. Суворава і парку.

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКАХ (справа налева): Валянцін Трубчык, Уладзімір Адамушка і Уладзімір Тарасаў; фота на памяць.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу