Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

28 августа в Дивине прошли районные «Дожинки-2016»

31/08/2016 Праздники

Свята “залатога” ўраджаю

IMG_2850У мінулую нядзелю Дзівін сабраў гасцей, каб адзначыць раённыя “Дажынкі” “Хлеб, ніва, зямля”, 550-годзе з моманту першага ўпамінання Дзівіна ў пісьмовых крыніцах і Успенне Прасвятой Багародзіцы, бо менавіта гэтае вялікае праваслаўнае свята абвяшчала заканчэнне жніва.

IMG_2837

IMG_2838

IMG_2846

IMG_3300Сонца было шчодрым на гарачыню, нібыта ў самыя спякотныя дні лета. Але гэта ніяк не адбівалася на настрои шматлікіх гасцей. На працягу ўсяго дня працаваў разнастайны гандаль, а для дзяцей было прадстаўлена шмат розных забавак.Пачалася імпрэза з кароткай тэатралізацыі гісторыі Дзівіна, яго адметных старонак, дзе і пра першае ўпамінанне расказалі, і пра адметныя падзеі, такія як знаходжанне знакамітага палкаводца А. В. Суворава на дзівінскай зямлі.

IMG_2905

IMG_2958

Старадаўнія сімвалы “Дажынак” – сноп і каравай – ад усяго сэрца былі ўручаны жняямі старшыні Кобрынскага райвыканкама Аляксандру Зазулі.– За сёлетні ўраджай нам не сорамна, – адзначыў са сцэны кіраўнік раёна. У сваёй прамове ён таксама дадаў, што праца па развіцці Дзівіна не спыняецца, і з цягам часу будуць вырашаны многія праблемы, якія тычацца сацыяльных аб’ектаў і рабочых месцаў.

IMG_2977

IMG_2990Прыемным момантам для пераможцаў раённых “Дажынак” сталі ўручаныя Аляксандрам Іванавчам узнагароды. Паводле вынікаў раённага спаборніцтва, першым сярод гаспадарак стала ААТ “Агра-Кобрынскае”, сярод экіпажаў - Юрый Сідарук і Вадзім Ляўчук з ААТ “Пакроўскі”, сярод маладзёжных экіпажаў перамаглі Мікалай Міранюк і Васілій Міранюк з гэтай жа гаспадаркі, лепшы вадзіцель – Сяргей Бугрык з Кобрынскай сорта-выпрабавальнай станцыі, сярод маладых вадзіцеляў – Аляксандр Гамянюк з ААТ “Стрыгава”, а сярод аператараў збожжасушыльных комплексаў Аляксей Скробат з ААТ “Узыходзячая зара”. Таксама былі адзначаны аграном Іван Гусак з ААТ “Агра-Кобрынскае” і інжынер Яўген Дацук з “ААТ “Стрыгава”.IMG_3041Да віншаванняў далучыўся і намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Сяргей Барташ, які падзякаваў усім працаўнікам хлебнай нівы і асабістую падзяку выказаў тым гаспадаркам, якія, ўбраўшы свой ураджай, прыйшлі на дапамогу іншым. Ён жа ўручыў узнагароды за другое месца.Падняўся на сцэну і старшыня райкама прафсаюза аграпрамысловага комплексу Васілій Лазарчук, які падзякаваў аграрыям за тое, што ўсе змаглі своечасова ўбраць ураджай, а самае галоўнае – захаваць здароўе працаўнікоў. У сваю чаргу Васілій Васільевіч уручыў узнагароды за трэцяе месца.Дарэчы, другое месца сярод гаспадарак заняло ААТ “Пакроўскі”, а трэцяе – ААТ “Любань”, што прыемна парадавала гаспадароў свята, бо яшчэ зусім нядаўна прадпрыемства было далёка не на лідзіруючых пазіцыях. Пра гэта гаварыў і старшыня гаспадаркі Валерый Барысюк, які ўзнагародзіў кожнага, хто ўнёс свой уклад у добры вынік.З віншаваннямі да аднавяскоўцаў звярнуўся таксама старшыня Дзівінскага сельскага Савета Аляксандр Разанка.

IMG_3409

IMG_3323

IMG_3214Безумоўна, увесь час для гасцей свята гучала музыка. Паказаць свой талент у Дзівін прыехаў калектыў РАУС “Кобрынскія музыкі”. Прыгожай інструментальнай музыкай парадаваў ансамбль настаўнікаў Дзівінскай школы мастацтаў, а народная музыка ад розных калектываў, як кажуць, ракой лілася!

IMG_3234

IMG_3241

IMG_3283Разынкай “Дажынак” стаў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”. Сёлета на яго было заяўлена чатыры сям’і, якія прадстаўлялі Дзівінскі, Тэвельскі, Залескі і Кіселявецкі сельскія Саветы. Конкурсы па засолцы капусты, колцы дроў, з якіх трэба было скласці слова “сям’я”, па перабіранне крупы, прышыванні гузіка і іншыя зацікавілі не толькі журы, але і гледачоў. Паводле вынікаў усіх “выпрабаванняў”, самай спрытнай, гаспадарлівай і дружнай выявілася сям’я Валасевіч з вёскі Хабовічы, якая будзе прадстаўляць наш раён на чарговым этапе 3 верасня на абласных “Дажынках” у Драгічыне. Конкурс быў падрыхтаваны пры падтрымцы раённага камітэта Беларускага рэспублікансага саюза моладзі. Усе сем’і атрымалі падарункі, а пераможцы яшчэ і грашовую прэмію.

IMG_3331

IMG_3360

IMG_3380

IMG_3439Паколькі Дзівін адзначаў і Дзень вёскі, то тут не маглі лішні раз не ўганараваць заслужаных людзей, якія не адзін год аддалі працы ў гаспадарцы, сістэме адукацыі, на прадпрыемствах. Усе яны былі выкліканы на сцэну, дзе Аляксандр Разанка ўручыў ім Ганаровыя граматы. А выхадзец з Дзівіна – дырэктар групы кампаній “Нашы вытокі” Сяргей Амельянчук – уручыў тром шматдзетным маці сертыфікаты на наведванне піцэрыі “Дыскаверы”.

IMG_3468

IMG_3474

IMG_3483Цікавым дзействам стаў парад калясак. Дзякуючы фантазіі бацькоў “транспартныя сродкі” немаўлят ператварыліся ў мядзведзя, машыну, карабель і ўсходнія насілкі з балдахінам. Дарэчы, ужо ў гэтым годзе ў Дзівіне нарадзіліся 10 дзетак.Добрым падарункам гасцям свята ад байкераў стала катанне на “двуколавых конях”.Бліжэй да вечара гукі дыскатэкі 90-х проста “ўзнімалі” з месцаў дзівінчан і прымушалі танцаваць, акунаючы ў гады юнацтва. Калі зусім сцямнела, неонавае шоу і салют расквецілі наваколле.Свята адгрымела, яшчэ раз пацвердзіўшы, што хто добра працуе, той умее і добра адпачываць.Людміла ПАШКОВІЧ.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу