Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

За вопытам работы – на Кобрыншчыну

16/12/2019 Разное

Другая абласная школа дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці прайшла на базе Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

У мерапрыемствах школы ўдзельнічалі дырэктары бібліятэчных сістэм Брэстчыны, прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, аддзела культуры Кобрынскага райвыканкама і Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава. Асноўнымі тэмамі выступленняў сталі “Рэдкая кніга”, “Базы даных”, “Асноўныя напрамкі работы бібліятэк”, “Краязнаўства” і “Бібліятэка ў віртуальнай прасторы”. Па аднаму з пытанняў вялася анлайн-трансляцыя з Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна.

Удзельнікі школы наведалі Залескую публічную бібліятэку і пазнаёміліся з вопытам работы Гарадзецкага філіялу. Упрыгожваннем мерапрыемства стала выступленне вакальнага гурта “Фантазія” Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Наталля Ефціфеева, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу