Прогноз погоды
Вт, 24 июня 2025

Тыдзень моладзі і творчасці на Кобрыншчыне

24/06/2025 Молодёжь ОМЕЛЬЯНЧУК Кобрин

Сёння ў Брэсцкай вобласці праходзіць насычаны дзень у рамках Тыдня моладзі і творчасці, які аб'ядноўвае маладых людзей з усёй Беларусі.

24 июня, "Кобринский вестник"/ Праграма дня ў Кобрыне ўзяла пачатак на майстар-класе па роспісу драўляных фігурак васількоў, арганізаваным ў майстэрні Кобрынскага політэхнічнага каледжа. Удзельнікі з захапленнем асвойвалі тонкасці мастацкага роспісу, ствараючы ўнікальныя сувеніры сваімі рукамі.

1

2

3

4

Цэнтральнай падзеяй стала раённая квэст-гульня «Па сцяжынках роднага краю». Камандам трэба было прайсці пяць станцый, размешчаных у знакавых месцах Кобрынскага раёна: музей, Палац культуры, парк і школа мастацтваў.

На кожным пункце прадстаўнікі моладзі выконвалі разнастайныя заданні – спявалі песні, удзельнічалі ў танцах і гульнях, пераадольвалі выпрабаванні ў тай-парку, а таксама выконвалі цікавыя заданні ад Кобрынскай бібліятэкі.

photo 2025 06 24 14 54 37 3

photo 2025 06 24 14 54 37 4

photo 2025 06 24 14 54 37 5

photo 2025 06 24 14 54 38

photo 2025 06 24 14 54 36 6

photo 2025 06 24 14 54 36 7

photo 2025 06 24 14 54 37 2

photo 2025 06 24 14 54 37

Такі фармат дазволіў не толькі праверыць кемлівасць і камандны дух, але і бліжэй пазнаёміцца з культурнай спадчынай роднага краю.

У спаборніцтве прынялі ўдзел чатыры каманды: «Смурфікі», «Спадчыннікі», «Карасікі» і «Львы на волі».

Па выніках квэста першае месца заняла каманда «Львы на волі», якая прадэманстравала высокі ўзровень падрыхтоўкі і згуртаванасць. Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты ад СТАА «ПП Палессе», а пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі ад партнёраў мерапрыемства – Prosta Pizza, Dabro, Атлант, Італьяна і Аквапарк.

нагр1

нагр2

Арганізатарамі выступілі аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама, Кобрынская раённая клубная сістэма і раённая арганізацыя БРСМ.

Іх сумесныя намаганні ствараюць прастору для развіцця талентаў і актыўнага вольнага часу моладзі, што спрыяе ўмацаванню патрыятызму і творчага патэнцыялу ў рэгіёне.

Ірына АМЕЛЬЯНЧУК

Фота аўтара і Кобрынскага райвыканкама

Поделиться в соцсетях: