Прогноз погоды
Пн, 19 мая 2025

Кобринская библиотека в Год книги приготовила много сюрпризов для читателей

17/01/2012 Официально

Сёлета ўся дзейнасць Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі непарушна знітавана з тым, што ў Беларусі 2012 год абвешчаны Годам кнігі. Самыя галоўныя мерапрыемствы будуць прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння народных пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка. Згодна са складзеным юбілейным календаром плануецца арганізаваць выстаўкі, прысвечаныя жыццю і творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў, пройдуць іншыя памятныя імпрэзы і акцыі. І самы непасрэдны ўдзел у іх падрыхтоўцы заўсёды бярэ адзін з вопытнейшых бібліятэкараў Ларыса Цвяткова, якая з 1981 года ўзначальвае аддзел абслугоўвання і інфармацыі – самы вялікі і самы адказны аддзел цэнтральнай раённай бібліятэкі. Вельмі добразычлівы і ўважлівы чалавек, Ларыса Уладзіміраўна заўсёды знаходзіць агульную мову з карыстальнікамі бібліятэкі, ніколі не пакідае іх сам-насам са сваімі праблемамі. І яны таксама адказваюць ёй узаемнасцю і любоўю. Пад кіраўніцтвам Ларысы Цвятковай працуюць два аб’яднанні па інтарэсах: клуб для людзей сталага ўзросту “Залатыя гады” і маладзёжны клуб “Час і ты”. Прывіваючы людзям пашану да кнігі, сама Ларыса Цвяткова як неардынарная творчая натура ўсё жыццё піша вершы. НА ЗДЫМКУ: Ларыса Цвяткова і пастаянныя карыстальнікі бібліятэкі - сямейная пара Аляксандр і Ала Радковіч.

Тэкст і фота Льва МІХАЙЛАВА.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу