Прогноз погоды
Вс, 18 мая 2025

Сезон сельскохозяйственных ярмарок на Кобринщине - в самом разгаре

15/10/2014 Сельское хозяйство

Цёплы сонечны дзень выдаўся ў мінулую суботу. Здаецца, само надвор’е спрыяла правядзенню сельскагаспадарчых кірмашоў, сезон якіх – у самым разгары. Цэнтральны кірмаш сёлета прапісаўся па новым адрасе: вул. Нікалаева, 50, на аўтастаянцы гандлёвага цэнтра “Палессе”.Падыходжу да першага гандлёвага месца. Сваю прадукцыю тут прапаноўвалі пчаляры з нашага горада. На кірмашы прадстаўлялі сваю прадукцыю, акрамя мясцовых, пчаляры з Брэсцкага, Іванаўскага і Драгічынскага раёнаў. Дарэчы, мёд прадавалі па 50000-55000 рублёў за паўлітра.Вялікі асартымент саджанцаў пладовых дрэў прапанавалі садаводы. Набыць яблыні можна было па цане 60000-70000 рублёў, грушы – 90000, слівы – 90000-100000. Цана вішні вагалася ад 80000 да 100000.Смачных карпаў, таўсталобікаў, амураў па прымальным кошце прадавалі рыбгасы з Жабінкаўскага і Бярозаўскага раёнаў.Вялікім попытам карысталася агародніна. Доўгія чэргі выстройваліся за капустай, буракамі, морквай, цыбуляй. Сельскагаспадарчай прадукцыяй гандлявалі СПК “Верхалескі”, “Батчы”, ААТ “Агра-Кобрынскае”, фермерская гаспадарка “Гарадзец” і іншыя. Прынялі ўдзел у кірмашы і гаспадаркі з іншых раёнаў вобласці. Цэны на агародніну былі не проста прымальнымі, а прывабнымі. Капусту, буракі і моркву прадавалі па 2500 – 3000 рублёў, цыбулю – па 3800-4000. Гаспадары са Століншчыны нават заўважылі, што нізкія цэны на агародніну ў нашым раёне для іх сталі нечаканымі.Самым вялікім попытам карысталася бульба. Яе распрадалі літаральна за дзве гадзіны, кошт складаў ад 2700 да 3500 рублёў.Акрамя сельскагаспадарчай прадукцыі, прадавалі біжутэрыю, плеценыя вырабы, адзенне і многае іншае.Я не магла не пацікавіцца, як адчуваюць сябе прадаўцы на новым месцы. У адказ пачула толькі добрыя водгукі. Адзін з іх мне найбольш спадабаўся: “Калі ацэньваць па дзесяцібальнай шкале, то на дзясятку”.

[gallery link="file" order="DESC" columns="4"]Людміла ДУБІНА.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу