Прогноз погоды
Пн, 16 марта 2026

Сэрца, аддадзенае коням - гісторыя Ганны Давыдзенка, якая навучыла Кобрыншчыну трымацца ў сядле

12/03/2026 Актуально Кобрин ОМЕЛЬЯНЧУК Новоселковский сельсовет Год белорусской женщины

Дваццаць гадоў таму Ганна Давыдзенка прыехала на Кобрыншчыну, каб развіваць конны спорт у мясцовай ДЮСШААТ «Раданежскае». За гэты час яна не проста навучыла сотні дзяцей верхавой яздзе, а стварыла сапраўдную сямейную суполку, дзе кожны адчувае сябе часткай вялікай дружнай каманды.

12 сакавіка, "Кобрынскі веснік"/ Скончыўшы акадэмію фізічнай культуры і спорту ў 1995 годзе, Ганна выбрала конны спорт не выпадкова: з дзяцінства выступала на рэспубліканскіх спаборніцтвах, а любоў да коней стала не проста хобі, а жыццёвым прызваннем.

Родам з Іванаўскага раёна, яна без ваганняў прыняла прапанову працаваць у Кобрынскім – пасялілася ў Верхалессі і жыве ў вёсцы дагэтуль. Дзякуючы роду заняткаў маці сямейства сфарміравалася традыцыя, якая актыўна жыве і перадаецца ў спадчыну.

Дочкі Яна і Крысціна у мінулым – чэмпіёнкі Брэсцкай вобласці, а трое ўнучак – Міланія, Вікторыя і Сафія – з радасцю дапамагаюць даглядаць жывёл і з першых гадоў знаёмяцца з верхавой яздой.

7F1A4660 2

Кожны перыяд года патрабуе свайго падыходу: у маразы трэніроўкі скарачаюцца, каб пазбегнуць скразнякоў; пасля нагрузкі скакуна нельга адразу паіць – трэба, каб дыханне і цела аднавіліся. Конь – не робат, ён адчувае мітусню, страх, няўпэўненасць наезніка. Толькі спакойны, дысцыплінаваны чалавек, які выказвае павагу, можа стаць яго партнёрам.

Сёння на навучанні ў школе дзве групы па 20 чалавек: трэцяя частка з іх – мясцовыя, астатнія прыязджаюць з горада. Многія прыходзяць, бачаць справу толькі звонку, і пасля першага пракату пакідаюць. Гэта не проста месца, дзе можна паездзіць верхам, тут вучацца адказнасці: чысціць каня, класці сядло, даглядаць за капытамі, пераадольваць уласныя страхі і сумненні.

7F1A4551 2

7F1A4528 2

Застаецца толькі той, хто не баіцца нагрузкі і гатовы плённа працаваць. Для Ганны Пятроўны галоўная ўзнагарода – калі дзеці за свае дасягненні і стараннасць падымаюцца на п’едэстал. Калектыў – не група вучняў, гэта сям’я.

З першым снегам усе разам лепяць снежную бабу, летам – адпраўляюцца ў паход. Кожны ведае сваю справу, кожны – на сваім месцы. Конны спорт не гарантуе спартыўную кар’еру, але ён дае тое, што застаецца на ўсё жыццё: дысцыпліна, цягавітасць, упэўненасць, уменне слухаць і паважаць тых, хто знаходзіцца побач, нават калі гэта жывёла вагой у паўтоны.

Тэкст і фота Ірыны АМЕЛЬЯНЧУК

Поделиться в соцсетях:


Популярные материалы за месяц

Последние новости