Прогноз погоды
Вс, 18 мая 2025

Першыя “дзвюхтысячнікі” – кабрынчане!

09/08/2018 Сельское хозяйство

Першыя, другія, і трэція “тысячнікі” адразу – здавалася, што лепшага падарунка для адной гаспадаркі уявіць немагчыма. Аднак хлебаробы ААТ “Пакроўскі” сёлета разбіваюць усе магчымыя стэрэатыпы – не паспелі адшумець віншаванні у адрас перадавікоў раённага жніва, як аграрыі гаспадаркі зноў адзначыліся выдатнай перамогай – Юрый Сідарук і Вадзім Ляўчук сталі першым у Брэсцкай вобласці экіпажам, які пераадолеў планку ў 2 тысячы тон намалочанага збожжа. Павіншаваць хлебаробаў з выдатнай перамогай прыехалі першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Мікалай Токар і старшыня Кобрынскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч.

Працяг тэмы глядзіце ў бліжэйшым выпуску газеты.

Рэпартаж Дзмітрыя Бялова

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу