Прогноз погоды
Вс, 18 мая 2025

Першае збожжа – у засеках!

26/07/2017 Сельское хозяйство

Не губляючы каштоўнага часу, аграрыі Кобрыншчыны прыступілі да ўборкі збожжа – першымі ў раёне на Кобрынскае хлебапрыёмнае прадпрыемства харчовы ячмень даставіла ААТ “Гарадзец-агра” – буйнейшы аграпрамысловы холдынг раёна. Сёлета гарадзецкім аграрыям належыць убраць 4720 гектараў збожжавых і зернебабовых культур.

- Згодна з планам сёлета нам патрэбна прыняць 11990 тон збожжа, - расказвае начальнік Кобрынскага хлебапрыёмнага прадпрыемства ААТ “Брэстхлебапрадукт” Віктар Балабушка. – У тым ліку ў заданне ўваходзіць 7050 тон пшаніцы, 3400 - жыта, 350 - ячменю, 700 - аўса, 190 - проса і 300 тон грэчкі. База поўнасцю гатова да прыёмкі ўраджаю, праведзены вялікі аб’ём работ, на складзе № 3 заменены транспарцёр. Застаецца толькі пажадаць нашым работнікам сельскагаспадарчай галіны добрага надвор’я.На гарачую пару на Кобрынскім хлебапрыёмным прадпрыемстве дадаткова ствараецца 16 часовых працоўных месцаў. А вось і першая ў гэтым годзе машына новага ўраджаю, якая належыць ПТУП “Ліндас плюс” – прадпрыемству, якое займаецца перавозкай збожжа ўжо 5 гадоў і неаднаразова займала прызавыя месцы ў вобласці. У лабараторыі адразу ж адбіраюцца пробы збожжа, якое правяраецца па цэлым шэрагу крытэрыяў, у тым ліку – на колер, пах, заражанасць і вільгаць, пасля чаго збожжа ідзе ў засекі дзяржавы. Не абышлося і без традыцыйных урачыстасцяў – вадзіцель першай машыны са збожжам Юрый Бараноўскі атрымаў ад супрацоўнікаў хлебапрыёмнага прадпрыемства вялікі і духмяны каравай як сімвал новага багатага ўраджаю.

Дзмітрый БЯЛОЎ.НА ЗДЫМКАХ: Святлана Іванушка, Віктар Балабушка і лабарант Кацярына Лонева ўручаюць каравай дырэктару ПТУП “Ліндас плюс” Івану Прыймачуку і вадзіцелю Юрыю Бараноўскаму. Першае збожжа.

 

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу