У свеце, дзе многія імкнуцца да гарадскіх выгод, Юрый Яўчук застаецца верны сваім караням.
19 верасня, "Кобрынскі веснік"/ Нарадзіўся і вырас у Навасёлках, з дзяцінства ўвабраў ад бацькоў любоў да сельскага жыцця. Пасля вучобы ў сельгастэхніцы, дзе прайшоў год падрыхтоўкі трактарыста, Юрый у 1992 годзе прыйшоў у цяперашняе ААТ «Навасёлкаўскі».
Кар’ера пачалася з працы трактарыстам, але затым ён перайшоў на іншыя абавязкі. Быў слесарам, карміў калгасных жывёл, пасвіў цялят. Сёння Юрый Герасімавіч – начны вартаўнік у гаспадарцы, і ўжо чатыры гады пасе кароў навасёлкаўцаў.
«Гэта не проста работа, – кажа наш герой, – гэта сувязь з зямлёй, якую люблю з дзяцінства».
Нягледзячы на тое, што цяпер жыве ў Кобрыне і мае з жонкай Таццянай сваю сям’ю: дваіх сыноў – Дзмітрыя і Міхаіла і дачку Вольгу, Юрый працягвае працаваць на роднай зямлі, прытрымліваючыся прыкладу бацькі Герасіма Герасімавіча, які таксама быў пастухом.
Гэтая адданасць робіць Юрыя Еўчука сапраўдным захавальнікам традыцый, натхняючы іншых шанаваць простыя, але важныя рэчы.
Тэкст і фота Ірыны АМЕЛЬЯНЧУК
Поделиться в соцсетях: