Прогноз погоды
Вс, 18 мая 2025

На Кобринщине было намолочено 100000 тонн урожая

25/08/2014 Сельское хозяйство

У другой палове дня 18 жніўня літаральна на фінішы жніва ў раёне было намалочана сто тысяч тон збожжа.  Дзякуючы праяўленай дзелавой ініцыятыве кіраўнікоў гаспадарак пры падтрымцы адказных асоб падраздзяленняў райвыканкама былі належным чынам і ў адносна кароткі тэрмін выпраўлены кадравыя недахопы, істотна “падцягнуліся” і культура земляробства, працоўная дысцыпліна, што дало свой плён. У выніку сёлетняя кампанія абышлася без сур’ёзных страт ураджаю і людскіх ахвяр. Несумненна, пашанцавала аграрнікам і з надвор’ем. Члены мабільных груп райвыканкама ў тым ліку і ў выхадныя дні сістэмна інспектавалі ход уборачнай кампаніі, выяўлялі “вузкія месцы”, аказвалі неабходную інфармацыйна-прававую дапамогу кіраўнікам.З задавальненнем адзначу гаспадаркі, якія сёлета асабліва адзначыліся на хлебнай ніве. ААТ “Гарадзец-Агра” пад кіраўніцтвам дырэктара Івана Цецерука дасягнула ўзроўню 15,3 тысячы тон збожжа пры ўраджайнасці 40,2 цэнтнера з гектара. Працаўнікі СВК “Узыходзячая зара” на чале з Таццянай Дземідзюк намалацілі больш за 8 тысяч тон збожжа пры ўраджайнасці 50,7 цэнтнера з гектара, што з’яўляецца рэкордам для гэтай гаспадаркі за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. У СВК “Пакроўскі” (старшыня Віктар Свянцецкі) намалочана 6,6 тысячы тон збожжа пры ўраджайнасці 52,4 цэнтнера з гектара. Па-сапраўднаму фенамінальны вынік па ўраджайнасці ў Брэсцкай вобласці прадэманстравалі працаўнікі ААТ “Агра-Кобрынскае” (дырэктар Сяргей Селівестраў) – 75,2 (!) цэнтнера з гектара пры вале збожжа 4,1 тыс. тон.

Шаноўныя хлебаробы Кобрыншчыны! Шчыры дзякуй вам за праяўленую адказнасць, руплівасць, моцнага вам здароўя, дабрабыту, бадзёрасці духу. Гэтыя словы адрасую ў тым ліку і тым, хто яшчэ з восені закладваў аснову сёлетняга ўраджаю, а таксама прадстаўнікам перапрацоўчых прадпрыемстваў і арганізацый горада, якія дапамагалі вяскоўцам у гарачыя дні сродкамі, тэхнікай, людскімі рэсурсамі. Ва ўборачнай кампаніі прымалі ўдзел нават тыя, хто не працуе ў аграрным сектары. У час свайго законнага адпачынку бездакорна кіравалі камбайнамі і грузавымі аўтамабілямі настаўнікі, супрацоўнікі міліцыі і інш. Перакананы, яны атрымалі за гэта нядрэнную грашовую прыбаўку. Хочацца асабліва падкрэсліць, што сто тысяч тон збожжа – гэта не мяжа. Кожны год мы павінны прыбаўляць не менш як 10-15 працэнтаў да гэтай лічбы. Перакананы, шаноўныя працаўнікі, усё ў нас абавязкова атрымаецца.Аляксандр ЗАЗУЛЯ,старшыня Кобрынскага райвыканкама

Фота Рамана Мельніка

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу