Да апошняга захоўвалася інтрыга, малады экіпаж якога раёна стане першым “тысячнікам” у вобласці. Да гэтага звання сёлета поўным ходам ішоў экіпаж братоў Васілія і Мікалая Міранюкоў з ААТ “Пакроўскі”, але, на жаль, хлопцы саступілі ў апошні момант хлебаробам з ААТ “Астрамечава” і няшмат – усяго 60 тон. Але гэтая акалічнасць не паўплывала на іх агульны настрой – яны - першы маладзёжны экіпаж у раёне, які намалаціў тысячу тон збожжа.Віншаванне камбайнераў, як і заўсёды, было наладжана непасрэдна ў полі.
Па бязмежнай каласістай ніве плылі камбайны. Нізка над зямлёй, не баючыся тэхнікі, шуму і людзей кружылі буслы. У такой прыгажосці вядуць на палях барацьбу за ўраджай браты Міранюкі. Разам на камбайне яны ўжо трэці сезон, але за такі нядоўгі час дабіліся добрых вынікаў – хлопцы і ў мінулым годзе былі першыя.Старшыня Кобрынскага раённага прафсаюзнага камітэта аграпрамысловага комплексу Васілій Лазарчук павіншаваў Васілія і Мікалая Міранюкоў і выказаў упэўненасць, што перамога і на абласным узроўні ў нас таксама будзе, уручыў грашовыя сертыфікаты і падарункі. Да віншаванняў далучыліся начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Кобрынскага райвыканкама Сяргей Барташ і старшыня ААТ “Пакроўскі” Віктар Свянтэцкі.Для хлопцаў было арганізавана і музычнае віншаванне. Паслухаць невялікае выступленне сабраліся іншыя камбайнеры і вадзіцелі. А героі дня праз некалькі хвілін зноў адправіліся на свой камбайн, каб прадоўжыць адказную працу.Людміла ПАШКОВІЧ.НА ЗДЫМКАХ: Сяргей Барташ віншуе Васілія і Мікалая Міранюкоў; Васілій Лазарчук віншуе Васілія і Мікалая Міранюкоў; Васілій і Мікалай Міранюкі. Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: